Культура2424

Зірніце, як цяпер будзе выглядаць галерэя, з якой канфіскавалі карціны Белгазпрамбанка

«Галерэя «Арт-Беларусь» зноў адчыніць свае дзверы з заўтрашняга дня. На жаль, без карцін з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, — паведамляецца на старонцы галерэі ў фэйсбуку. — Працы можна будзе паглядзець на вялікім праектары, а біяграфіі аўтараў і гісторыі палотнаў — з дапамогай QR-кодаў у пустых рамах на чыстых сценах галерэі», — пішуць куратары галерэі.

Пачынаючы з аўторка, 16 чэрвеня, уваход у галерэю «Арт-Беларусь» свабодны.

Карціны з калекцыі Белгазпрамбанка былі канфіскаваныя разам з іншымі каштоўнасцямі падчас вобшуку ў банку 11 чэрвеня.

Ні пра якія прэтэнзіі да Белгазпромбанка, менеджарам якога доўгі час быў Віктар Бабарыка, і кампаній сяброў Бабарыкі не было вядома, пакуль гэты банкір і мецэнат не заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. Ён сышоў у адстаўку з банка ў дзень, калі заявіў пра свой намер балатавацца.

Сам Бабарыка назваў дзеянні сілавікоў і заявы Лукашэнкі ціскам на сябе.

«Уся мая дзейнасць, якая праходзіла на пасадзе кіраўніка Белгазпрамбанка цягам 20 гадоў, не выклікала заўваг з боку праваахоўных органаў, — сказаў ён 11 чэрвеня. — Мы праходзілі ўсе праверкі, у тым ліку Нацбанка. Апошняя — у студзені. Ні разу пытанняў не было. Дзеянні сённяшняга дня носяць замоўны характар», — сказаў ён.

Ён заклікаў праваахоўныя органы трымацца законнасці.

«Я чакаў ціску на мяне, і была інфармацыя, што ўдар будзе па мне. Але тое, што адбылося, паказвае, што супраць мяне нічога няма. Я гатовы да гэтага», — кажа Бабарыка.

«Увесь цынізм такіх дзеянняў у тым, што яны накіраваныя не на мяне, а накіраваныя на маіх сяброў і людзей, з якімі я працаваў, — адзначыў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ў сваім звароце. — Чаму гэта зроблена? Бо прамога кампрамату на мяне няма і ў іх ёсць вялікая надзея, што людзей запалохаюць, прымусяць казаць няпраўду і агаворваць другіх людзей.

Я магу з дакладнасцю заявіць, што адзінымі правільнымі паводзінамі і адказам у гэтай сітуацыі, адказам на гэтае бязмежжа з'яўляецца працяг нашай барацьбы.

Я хачу звярнуцца да ўсіх тых, хто ўжо падвергся допытам, пераследам і выклікам ва ўпаўнаважаныя органы.

Не бойцеся казаць праўду. Не кажыце хлусню, не агаворвайце сябе і іншых людзей. Калі трэба, я спадзяюся, што «Сумленныя людзі» заўсёды акажуць вам дапамогу — як юрыдычную, так і матэрыяльную», — заявіў Бабарыка.

Атакі на Бабарыку абвастрылі танальнасць яго выступаў.

«Самая вялікая памылка ў гэтых дзеяннях улады ў тым, што той Беларусі, якая была раней і якую яны папіхалі як свой статак, больш не існуе. Беларусь прачнулася. І я хачу сказаць, што новая Беларусь змяце рэшткі гэтага старога рэжыму», — сказаў ён у відэазвароце. 

Пераслед калег Віктара Бабарыкі пачаўся, калі стала вядома, што яго ініцыятыўная група сабрала рэкордную для альтэрнатыўнага кандыдата колькасць подпісаў — 335 001 па стане на сёння.

Раней максімум — 217 тысяч — сабраў у 1994-м, яшчэ на свабодных выбарах, Зянон Пазняк. У Аляксандра Мілінкевіча ў 2006-м было 198 тысяч. У Сямёна Домаша ў 2001-м — 164 тысячы.

Чытайце: Колькі подпісаў збіралі дэмакратычныя кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах? Лідар — Пазняк ТАБЛІЦА

Таксама і шэраг апытанняў паказаў, што менавіта Віктар Бабарыка мог бы стаць фаварытам сумленных выбараў. 

Бабарыка спрабуе выбудаваць шырокую антылукашэнкаўскую кааліцыю з удзелам самых розных сілаў. Яго кандыдатуру падтрымала таксама нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Чытайце таксама: Бабарыка запісаў відэазвароты на выпадак свайго затрымання

Белгазпрамбанк падчас кіравання ім Віктара Бабарыкі скупляў карціны ўраджэнцаў Беларусі ва ўсім свеце і прывозіў у Беларусь, абвінавачванне ў намеры вывезці іх з Беларусі Бабарыка назваў абсурдным.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам32

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна77

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам32

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць