Свет11

Bloomberg: 80 ветэранаў, якія будуць побач з Пуціным на парадзе Перамогі, адправілі на двухтыднёвы каранцін

kremlin.ru

Каля 80 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія падчас парада Перамогі будуць знаходзіцца на адной трыбуне з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, адправілі на каранцін. Пра гэта паведамілі дзве крыніцы Bloomberg.

Ветэраны на два тыдні ізаляваныя на курорце за межамі Масквы, піша Bloomberg. Аднак крыніцы «Эхо Москвы» ў аргкамітэце парада заявілі, што ветэранаў нікуды не везлі, а проста папрасілі заставацца дома.

Пастанова аб каранціне для ветэранаў, піша Bloomberg, адлюстроўвае сур'ёзнасць захадаў, якія прымаюцца чыноўнікамі для абароны Пуціна ад віруса, які ўжо заразіў некалькі высокапастаўленых фігур, у тым ліку прэм'ер-міністра РФ Міхаіла Мішусціна і прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова. Ён таксама дапамагае абараніць ветэранаў, якія адносяцца да ўзроставай групы, якая лічацца асабліва ўразлівай да гэтага захворвання.

Пяскоў патлумачыў журналістам каранцін для ветэранаў «клопатам пра іх здароўе».

у Расіі прынята рашэнне правесці парад Перамогі 24 чэрвеня. 9 мая Парад у Маскве не праводзіўся праз пандэмію каранавіруса.

На парадзе Перамогі плануе прысутнічаць міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, таксама па Краснай плошчы ў Маскве пройдуць вайскоўцы зводнай роты ганаровай варты Мінабароны.

Адкрытым застаецца пытанне, ці наведае парад Аляксандр Лукашэнка. Запрашэнне яму даслана.

Каментары1

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба41

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Усе навіны →
Усе навіны

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

Дарадца Ціханоўскай паабяцаў дзейнічаць загадзя ў выпадку забароны расіянам турыстычных віз у ЕС41

Музыку для спектакля па Караткевічу ў Купалаўскім тэатры напісаў штучны інтэлект2

Ці можна выжыць у пустыні, п’ючы ўласную мачу?3

Колькі будзе каштаваць навучанне у беларускіх ВНУ ў новым навучальным годзе

Нідэрланды — феномен чэмпіянатаў свету. 16 гадоў без паражэнняў — і ніводнага фіналу6

У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы6

У Беларусі ўжо +30°С

«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба41

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць