Затрыманы ў выніку правакацыі 3 ліпеня ў Мастах Аляксандр Мілюк цяпер знаходзіцца ў шпіталі. Актывіст ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай захварэў на каранавірус, паведамляюць праваабаронцы.
Пасля затрымання Мілюку стала кепска, міліцыя хацела завезці яго ў ізалятар, але выкліканыя лекары не дазволілі гэта зрабіць. У шпіталі зрабілі два тэсты на COVID, абодва далі станоўчы вынік.
Аляксандр Мілюк дапускае, што ён мог заразіцца 26 чэрвеня, калі яго таксама затрымала міліцыя і прымусова завезла ў шпіталь на агляд, ці ён цвярозы, ён тады быў без маскі.
У жонкі Мілюка таксама паднялася тэмпература, у яе таксама сімптомы каранавіруса, але вынікаў яе тэсту пакуль што няма.
Пакуль невядома, ці міліцыя складала нейкі пратакол у дачыненні да Мілюка пасля правакацыі 3 ліпеня.
-
Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат
-
Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»
-
Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім
Каментары