Улада11

У Пушкіна сканфіскавалі кнігу «Беларусь. Разрыў пакаленняў» і «Беларускія ведамасці»

У цягніку, які ішоў з Варшавы ў Менск, сёння ўначы быў затрыманы вядомы мастак Алесь Пушкін.

Алесь Пушкін вяртаўся з Варшавы, дзе знаходзіўся па запрашэнні тэлекампаніі Белсат. Як толькі цягнік прыбыў у Брэст (прыблізна ў 01:10), беларускія памежнікі без тлумачэння прычын вывялі мастака з цягніка. Пушкіна пратрымалі ў цэнтральным аддзеле мытнага кантролю Брэста 2,5 гадзіны.

Як мяркуе мастак, яго затрымалі «за беларускую мову».

«У 01:10 ночы на станцыі Брэст-Цэнтральны ўпершыню ў жыцці я стаў ахвярай вельмі сур'ёзнага і дбайнага ператрусу. У вагон увайшла інспектар памежнага кантролю – Людміла Ўласава. Усё было добра да таго часу, пакуль яна не звярнула ўвагу на маю беларускую мову. Уласава ўзяла мой пашпарт і сышла, пасля чаго вярнулася з супрацоўнікам памежкантролю. Мяне пачалі абшукваць. З Варшавы я вёз кнігі, якія купіў у «Цэнтры сучаснай увагі». Памежнікі вывялі мяне з вагона і адвялі цэнтральны аддзел мытнага кантролю».

Па словах Алеся Пушкіна, яго дбайна правяралі на працягу 2,5 гадзін, пасля чаго канфіскавалі 2 набытыя ў Варшаве кнігі і адпусцілі.

«Начальнікі цэнтральнага мытнага кантролю Брэста, які працуе пад нумарам 09 – 0206 рабіў выгляд, што не разумее беларускай мовы, — кажа Алесь Пушкін. — У той жа час ён надаў адмысловую ўвагу набытым мною ў Варшаве кнігам і праглядаў іх з разуменнем. Мытнікі склалі акт канфіскацыі дзвюх кніг – «Пратакол затрымання тавараў і дакументаў на іх №015014». У мяне забралі кнігу «Беларусь. Разрыў пакаленняў. Адрозненні ў мэтах, каштоўнасцях, стратэгіі» пад рэдакцыяй Андрэя Дынька і «Беларускія Ведамасці №2» (Нью-Ёрк – Варшава). Гэта, вядома, нонсэнс. Мытнікі ў мяне спыталі, навошта мне гэтыя кнігі. Я сказаў, што вязу іх з вольнай Польшчы ў нявольную Беларусь, каб у сваёй вёсцы вучыць людзей разумнаму, вечнаму, добраму».

Праз 2,5 гадзіны пасля затрымання Алеся Пушкіна адпусцілі. Кнігі былі забраныя да 14 мая для вывучэння зместу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3524

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну16

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3524

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць