Выбары-20202222

Прафсаюзны лідар Ярашук звярнуўся да Дзмітрыева, Канапацкай і Чэрачня: Вы ставіце крыж на сабе як на палітыках

Адкрыты ліст кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Ганне Канапацкай, Андрэю Дзмітрыеву, Сяргею Чарачню

Паважаныя Ганна, Андрэй і Сяргей!

Засталіся лічаныя дні да таго, калі не толькі вызначыцца будучыня нашай краіны, але і ваша персанальная будучыня. Паколькі, калі вы не знімеце свае кандыдатуры і не падтрымаеце да 9 жніўня Святлану Ціханоўскую, якая атрымала падтрымку абсалютнай большасці выбаршчыкаў, вы проста паставіце крыж на сабе як на палітыках. У вачах беларускага народа вы будзеце выглядаць як людзі, якія паставілі свае інтарэсы вышэй за яго інтарэсы і сталі памагатымі Аляксандра Лукашэнкі, які імкнецца захаваць уладу.

Зняцце ж вамі сваіх кандыдатур на карысць Святланы Ціханоўскай не толькі пазбаўляе ўладу магчымасці маніпуляцый з вамі і з вашымі галасамі ў сваіх інтарэсах, але і будзе характарызаваць вас як спелых, дальнабачных і ашчадных палітыкаў, здольных адмовіцца ад імгненных тактычных выгод на карысць доўгатэрміновых стратэгічных.

Вы ўсё яшчэ адносна маладыя людзі, мяркуючы па ўсім, не выпадкова трапілі ў палітыку і можаце пражыць у ёй доўгае і паспяховае жыццё, маючы магчымасць браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах і перамагаць на іх. Але гэтая магчымасць з'явіцца ў вас не раней, чым у краіне адбудуцца дэмакратычныя перамены і гэтая ўлада сыдзе.

А шанцы на перамены і сыход улады 9 жніўня павышаюцца не з вашым удзелам, а з вашым няўдзелам у выбарах, здыманнем вашых кандыдатур дзеля агульнай перамогі дэмакратычнага кандыдата. І ваш удзел у выбарах не дадае вам аўтарытэту, а, наадварот, памяншае, не нарошчвае ваш палітычны капітал, а яго разменьвае.

Усведамляеце вы гэта ці не, але справа ідзе менавіта такім чынам. Выбар цяпер за вамі, як распарадзіцца ўласнай палітычнай будучыняй, — бязглузда перакрэсліць яе ці мудра адчыніць у яе дзверы. Але запомніце адно:

Святлана Ціханоўская і беларускі народ, які падтрымаў яе, 9 жніўня атрымаюць пераканаўчую перамогу. Застаецца адкрытым толькі пытанне, дзе будзеце вы, — у ліку пераможцаў разам са Святланай Ціханоўскай і беларускім народам або ў ліку тых, хто прайграў разам з Аляксандрам Лукашэнкам. Іншых варыянтаў няма.

З павагай,
Аляксандр Ярашук,
старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў

Каментары22

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць