Навука і тэхналогіі1010

99% жыхароў Гомельскай вобласці стаў даступны 4G ад life:) — гэта ўсе вёскі без выключэння

Аператар life:) істотна пашырае пакрыццё сеткі 4G ва ўсёй Гомельскай вобласці. Аператар уключае больш за 360 базавых станцый стандарту LTE-800 на тэрыторыі ўсяго паўднёва-ўсходняга рэгіёна.

Тэхналогія LTE-800 мае значна большы радыус дзеяння ў параўнанні з базавымі станцыямі LTE1800/2600. Такім чынам life:) забяспечыць 4G-сувяззю больш за 96% сельскай мясцовасці Гомельскага рэгіёна, уключаючы самыя цяжкадаступныя населеныя пункты, аўтамабільныя трасы, сельскагаспадарчыя аб'екты.

Для life:) забеспячэнне базавых станцый LTE-800 з'яўляецца адным са значных праектаў года. Праект па паляпшэнні сеткі 4G у Гомельскай вобласці кампанія рэалізуе ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beCloud.

— Адзін з прыярытэтаў развіцця нашай сеткі на найбліжэйшыя два гады — паляпшэнне яе якасці ў сельскай мясцовасці, у невялікіх населеных пунктах і на самых аддаленых тэрыторыях Беларусі. Пашырэнне зоны пакрыцця робіць даступнай сетку 4G для 99% жыхароў рэгіёна. Яны змогуць на высокіх хуткасцях выкарыстоўваць нашы лічбавыя сэрвісы: слухаць музыку ў дадатку fizy, камунікаваць у месенджары BiP, глядзець TV+, пампаваць без абмежаванняў топавыя гульні і дадаткі ў AppsClub і KidsClub, — пракаментаваў генеральны дырэктар life:) Эрдал Яйла. — Гомельская вобласць стала першым этапам маштабнага працэсу па мадэрнізацыі і ўдасканаленні сеткі life:). Мы працуем над тым, каб неўзабаве станоўчыя змены змаглі ацаніць нашы абаненты і ў іншых беларускіх пасёлках і вёсках на тэрыторыі ўсёй Беларусі.

Сетка LTE-800 ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці гатовая да запуску: 3 жніўня life:) пачаў прадастаўляць паслугі LTE ў Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Добрушскім, Ельскім, Жыткавіцкім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Кастрычніцкім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім, Светлагорскім, Хойніцкім, Чачэрскім раёнах. У выніку пакрыццё мабільным інтэрнэтам 4G у Гомельскай вобласці будзе даступна больш за 99% яе жыхароў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага7

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць