Культура22

Уладзімір Пугач і Лявон Вольскі выпусцілі песню «Дыхаем зноў» ВІДЭА

Музыкі Уладзімір Пугач і Лявон Вольскі выпусцілі песню «Дыхаем зноў», натхнёную падзеямі лета 2020 у Беларусі. Раней музыкі ўжо выконвалі разам кампазіцыю «Такога няма нідзе», піша Tut.by

Тое, што адбываецца ў Беларусі ў апошнія месяцы не магло не адбіцца ў творчасці музыкаў розных жанраў і пакаленняў. Уладзімір Пугач і Лявон Вольскі не сталі выключэннем. Як прызнаецца аўтар — Уладзімір Пугач — песня была напісана практычна на адным дыханні, што здараецца далёка не заўсёды.

— Дуэт з Лявонам менавіта ў «Дыхаем зноў» мне бачыўся зусім гарманічным. Некалькі гадоў таму мы ўжо выканалі разам песню «Такога няма нідзе», але тады Лявон прапанаваў мне паўдзельнічаць. Прызнацца, я чакаў моманту, калі змагу зрабіць тое ж самае. Да майго гонару і вялікай радасці, ён адразу пагадзіўся, — кажа лідар J: Морс.

Лявон Вольскі адзначыў, што цяпер час сам кажа аб тым, што трэба аб'ядноўвацца, рабіць калабарацыі. І песня выйшла вельмі прыгожай.

— Калі пачуў «Дыхаем зноў» першы раз, адчуў тую атмасферу раніцы, калі ты прачынаешся і разумееш, што ўчора здарылася нешта для цябе вельмі істотнае, натхняльнае.

Песня «Дыхаем зноў» увойдзе ў новы альбом гурта J: Морс, выхад якога запланаваны на восень 2020 года

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць