Грамадства1818

Павел Латушка: Мне раяць з'ехаць у Расію

Адзін з нефармальных лідараў Каардынацыйнай рады, былы дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка расказаў bbc.com, што вывез сям'ю за мяжу.

«На жаль, я павінен канстатаваць, што мая сям'я з'ехала за мяжу фактычна пасля першых заяў, калі я даў сваю грамадзянскую ацэнку дзеянням Міністэрства ўнутраных спраў у дачыненні да дэманстрантаў, перш за ўсё, таго гвалту, які быў ужыты да грамадзян у месцах пазбаўлення волі, часовага абмежавання волі, у СІЗА і пры затрыманні, — адзначыў ён.

— Але разам з тым, на сённяшні дзень ніхто маёй аховай не займаецца. Як ёсць, так ёсць. Я разумею ўсю небяспеку, якая ўзнікае ў дачыненні да мяне. Вельмі шмат за гэты дзень паступіла СМС, званкоў і прапаноў мне з'ехаць з Беларусі ў Расійскую Федэрацыю, але я лічу і абсалютна ў гэтым перакананы: я не здзяйсняю ніякіх антызаконных і антыканстытуцыйных дзеянняў».

Хто рэкамендуе з'ехаць у Расію? Ёсць розныя спосабы працы адпаведных структур, кажа Латушка. «Калі з'яўляюцца старыя знаёмыя, якія праз іншых асоб перадаюць гэтую інфармацыю як інфармацыю канфідэнцыйнага характару. Калі падыходзяць або да маіх знаёмых, або да тых, хто знаходзіцца цяпер са мной побач, і гутараць нават на працягу 40 хвілін. Адбылася такая гутарка, у рамках якой прадастаўляюцца звесткі з маёй біяграфіі яшчэ нават працы міністрам культуры. І кажуць, што вось праблемныя пытанні, якія могуць узнікнуць, хоць я выдатна ведаю, што такіх праблем няма, ніякіх дакументаў я па дадзеных падзеях не падпісваў, адпаведна і юрыдычных рашэнняў не прымаў.

То-бок гэта спецыяльна такі спосаб ціску на апазіцыю, каб адмовіцца ад удзелу. Цяпер мне было сказана, што я перайшоў мяжу, я ўзяў удзел і ўвайшоў у прэзідыум каардынацыйнай рады, што з'яўляецца канчатковай падставай для прыняцця ў дачыненні да мяне якіх-небудзь дзеянняў. Я спадзяюся, што гэта пакуль што слоўныя пагрозы або, правільней сказаць, закіды негатыўнага характару, якія не будуць рэалізаваныя», — адзначыў Латушка.

Хто такі Павел Латушка, адзін з нефармальных лідараў Каардынацыйнай рады

Каментары18

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?8

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і павесяліў карыстальнікаў сеціва

У Расіі канчаткова заблакавалі YouTube, WhatsApp і Facebook17

«Супрацоўнікі былі ў паніцы». У італьянскім візавым цэнтры памёр чалавек7

У Мінску вядомыя вытворцы касметыкі адкрываюць незвычайную кавярню

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх7

Іна Кулей: Мілінкевіч пакуль ляжачы хворы, але пільна сочыць за навінамі7

Беларускія аператары прыдумалі, як можна абыходзіць абмежаванні безлімітаў1

Літоўскі інтэлектуал: Беларусы любяць свабоду не толькі на словах, але і на справе10

У Салігорскім раёне мужчына два разы пагражаў узарваць вышку за кепскі інтэрнэт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?8

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць