Член Каардынацыйнай рады пры Святлане Ціханоўскай Максім Знак пакінуў будынак Следчага камітэта пасля допыту, які доўжыўся каля 2,5 гадзіны, піша Інтэрфакс.
«Усё ў парадку. Далі тлумачэнні. Ёсць падпіска (пра неразгалошванне). Гэта значыць, ніякіх дадатковых каментароў даваць не буду», — сказаў Знак журналістам каля будынка СК пасля допыту.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Каментары