Грамадства22

«Не пускалі ў туалет, казалі хадзіць пад сябе». Пра затрыманне ў Маладзечне расказвае раварыст

Фота Настассі Уткінай.

Сваёй гісторыяй затрымання падзяліўся інжынер-энергетык з Маладзечна Ігар Захаранка. Яго затрымалі ў Маладзечне 9 жніўня.

— Я катаўся на ровары, як раблю гэта практычна кожны вечар. Бачу, на плошчы сабраліся людзі. Я здагадваўся, чаму яны там сабраліся. Чуў папярэднія вынікі галасавання, гэта мяне абурыла. Таму што з усіх маіх знаёмых за дзеючую ўладу практычна ніхто не галасаваў.

Бачу, стаіць натоўп міліцыянераў. Людзі проста стаялі. Я на ровары пакатаўся, паглядзеў. Лічу, раз я жыву ў гэтым горадзе, гэта маё святое канстытуцыйнае права — знаходзіцца ў любым грамадскім месцы ў любы час сутак. Я быў там назіраючым бокам.

Стала цямнець. Людзей станавілася больш. Падцягваліся машыны міліцыі. Святла было і так мала, пасля яны выключылі наогул. Пачалі напружваць атмасферу. Пасля гналіся за людзьмі, збівалі іх. Бачыў людзей, якія ляжалі без прытомнасці.

Гэта вельмі моцна чапляе. Выклікае абурэнне — як яны маюць права збіваць людзей да беспрытомнасці?

Размаўлялі з людзьмі, якія пацярпелі. Сталы мужчына з жонкай ішоў, і ў яго рукі ў крыві. Сказаў, ні за што ўдарылі ў твар дубінкай. Сфатаграфаваў яго рукі — на запясці белая стужка і кроў.

На плошчы людзей было ўсё менш, таму што іх разганялі. А я на ровары проста езджу. Міліцыя кажа, каб з’язджаў, адказваю, што маю права катацца. Я тут нарадзіўся і буду знаходзіцца там, дзе лічу патрэбным.

Пасля стаяла міліцыянераў 8-10, і пачалі на мяне лаяцца, як шакалы. Цёмна, яны ў масках, адчувалі сваю беспакаранасць. Уключыў камеру на тэлефоне, праязджаю ля іх і кажу: «А цяпер усё тое самае на камеру». Імгненна замоўклі ўсе, як адзін.

Пад’ехаў да людзей каля былога ўнівермага, дзяліліся ўражаннямі ад убачанага. Бачу, едзе аўтазак. Кажу, давайце будзем разыходзіцца. Паехаў па Прытыцкага ўніз. Мяне абганяе мікрааўтобус на вялікай хуткасці. Спрабую з’ехаць, яны мяне падразаюць. Кажуць, будзеш супраціўляцца, ці як. Кажу, што не. Мяне акружылі чалавек 6-8, кажу: «Ціха, ціха, здаюся».

На вуліцы не білі. Пагрузілі спачатку ў мікрааўтобус, а пасля ў аўтазак. У жорсткай форме кажуць: «На калені, рукі за галаву». Унутры аўтазака людзі ляжалі штабялямі тварам уніз. Сказалі выключыць тэлефон, я выключыў.

Хадзілі па людзях, тапталіся. Павярнуў галаву паглядзець — ударылі па назе некалькі разоў дубінкай. Нам пагражалі, казалі, што мы нібы злачынцы, падрываем усю сістэму. У аўтазаку можа тры ўдары атрымаў.

Завезлі ў двор на Галіцкага. Калі выгружалі, мяне наўмысна галавой у асфальт некалькі разоў ткнулі. Была кроў. Колькі чалавек было ў двары міліцыі, складана сказаць, мы ж былі тварам у зямлю. Я бы сказаў, чалавек 60. Надзелі наручнікі, рукі за спінай.

Паклалі на асфальт. Людзі ляжаць, стогнуць. Пасыпаліся пагрозы, я так разумею, ад нашых міліцыянераў. Я думаю, што апазнаць іх можна. Адзін прапаршчык пачынае ціснуць каля вуха. Кажа, што калі яшчэ раз убачыць на плошчы, кола на галаву надзене. Гэта фактычна пагроза жыццю, я бы расцаніў гэта так. Прапаршчык крычаў: «Нас ішлі рэзаць, забіваць». Хаця мы былі без зброі, ні ў каго не было ні нажэй, нічога.

Каля мяне ляжаў малады чалавек, прасіў адвесці ў туалет. Яму кажуць, што не павядуць, каб апаражняўся пад сябе. Колькі ні прасіў, яны так і не завялі. У выніку ён і схадзіў пад сябе. Ён не адзін, былі і іншыя такія выпадкі.

Калі нас везлі ў аўтазаку ў Пухавічы, таксама казалі хадзіць пад сябе. Вельмі гэта было непрыемна. Я ляжаў у такой позе: рукі ззаду ў наручніках, і ногі за іх завялі. Быў адзін, відаць, што ў яго садысцкае задавальненне было ад гэтага. Было б някепска яго знайсці.

У Пухавічах адносіны былі нармальныя, па-чалавечы. Суддзя пыталася, чаму аказвалі супраціў. Я не аказваў, яна кажа, што не мае прычын не давяраць паказанням супрацоўнікаў міліцыі. Хаця і ў пратаколе напісаў, што не згодны з ім.

Абскарджваць прысуд сэнсу не бачу, таму што ўся гэтая сістэма заганная. На іх тэрыторыі складана.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету7

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак54

Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым16

На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом4

Марока разграміла Канаду і стала першым чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету2

Канапацкая і сілавікі раяць студэнтам і выпускнікам ЕГУ, а таксама іх бацькам на ўсялякі выпадак напісаць у «камісію па вяртанні»20

Узлёт Фараджа абудзіў кельцкія нацыі. Англійскі нацыяналізм пагражае разваліць Злучанае Каралеўства12

Рэдкі расійскі «лятаючы радар» сарваў атаку ўкраінскіх «Фламінга» на завод «Іскандэраў»10

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю5

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету7

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць