Свет11

Пасол ЗША прыедзе ў Беларусь як мага хутчэй

Кандыдат на пасаду амерыканскага пасла ў Беларусі Джулі Фішэр пасля магчымага ўхвалення Сенатам Кангрэса ЗША прыступіць да сваіх абавязкаў у самыя кароткія тэрміны. Такое меркаванне выказаў у сераду намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Джордж Кент.

Ён нагадаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп высунуў кандыдатуру Фішэр, і цяпер «усё ў руках Сената», які павінен даць сваё адабрэнне. Да цяперашняга моманту прайшлі слуханні ў Камітэце па замежных справах Сената Кангрэса ЗША, прысвечаныя разгляду яе кандыдатуры. Гэты профільны камітэт павінен правесці галасаванне, пасля якога верхняя палата заканадаўчага органа ўжо ў поўным складзе павінна даць сваё адабрэнне. 

«Мы з нецярпеннем чакаем галасавання па зацвярджэнні кандыдатуры маёй калегі Джулі Фішэр, а ў выпадку адабрэння — яе больш хуткай паездкі ў Мінск для выканання абавязкаў [амбасадара ЗША]», — сказаў Кент.

Яго папрасілі пракаментаваць крытыку з боку сенатараў, якія лічаць, што ў дадзены момант нельга адпраўляць амбасадара ў Мінск. «Мы дакладна бачым неабходнасць у наяўнасці цяпер пасла [ЗША ў Мінску]. <…> Падзеі апошняга месяца падкрэсліваюць, што нам важна мець голас і працаваць з гэтай краінай», — лічыць дыпламат. Ён дадаў, што Дзярждэп працягвае весці кантакты з беларускімі калегамі. Як падкрэсліў Кент, вашынгтонская адміністрацыя «мае намер зняць асцярогі» сенатараў у сувязі з адпраўкай амбасадара ў Беларусь.

Пасля дыпламатычнага скандалу ў 2008 годзе Мінск і Вашынгтон на ўзаемнай аснове адклікалі паслоў і да мінімуму скарацілі колькасны склад дыпламатычных прадстаўніцтваў. Адносіны паміж ЗША і Беларуссю пацяплелі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. У 2019 годзе бакі заявілі аб магчымасці вяртання паслоў. У пачатку мая бягучага года Трамп высунуў кандыдатуру Фішэр на пасаду амбасадара ў Мінску. 20 ліпеня Лукашэнка прызначыў паслом у ЗША намесніка міністра замежных спраў Алега Краўчанку.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча11

Еўракамісія прапанавала выдаць Украіне 45 мільярдаў еўра пад агульны доўг краін ЕС2

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

Егіпецкі самалёт двойчы за ноч сядаў у Мінску па дарозе ў Маскву

У Брэсцкім універсітэце правялі паказальны суд за «абразу Лукашэнкі»5

«Выгуляю сабаку за 5 еўра». Як айцішнік выжывае ў Іспаніі — у Польшчы яго звольнілі за тое, што пераехаў7

У Гданьску беларус сказаў паліцэйскім, што ўдзельнічае ў конкурсе па пошуку схаваных наркотыкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць