Студэнты юрфака БДУ выйшлі на ганак факультэта ў падтрымку Максіма Знака і Іллі Салея BІДЭА
Юрыст, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Максім Знак знаходзіцца ў Цэнтральным апараце Следчага камітэта, паведаміў Tut.by яго адвакат Дзмітрый Лаеўскі. З ім праводзяцца следчыя дзеянні.
Максім Знак затрыманы ў рамках крымінальнай справы за заклікі да дзеянняў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы Беларусі.
Сёння студэнты юрфака БДУ правялі акцыю салідарнасці з Максімам і таксама затрыманым у чацвер Іллёй Салеем на ганку факультэта.
Каментары