Грамадства44

Адвакат Ціханоўскага пасля сустрэчы з ім расказаў пра апошнія навіны палітвязня

Па выхадзе з жодзінскага СІЗА пасля сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім ягоны адвакат, Віктар Мацкевіч, расказаў «Нашай Ніве» пра апошнія навіны свайго падабароннага, які прызнаны палітычным вязнем.

«Сяргей ведае пра тое, што адбываецца ў краіне: ён атрымлівае шмат лістоў, у камеры ёсць тэлевізар, ён перамаўляецца з супрацоўнікамі ізалятара і работнікамі следства, атрымлівае прэсу і шмат лістоў, на ўсё імкнецца адказаць. Ён падтрымлівае ўсе дзеянні жонкі», — сказаў Мацкевіч.

«На жаль, ён не чуў тыя гучныя скандаванні «Вы-пу-скай» і іншыя, якія крычалі людзі падчас масавых акцый: ён быў у камеры з тоўстымі сценамі, але чулі іншыя, якія ўсё потым расказалі, ён усім за гэта вельмі дзякуе і верыць у беларускі народ», — дадаў Мацкевіч. 

Мы таксама спыталі пра чуткі аб нейкім спрэчным «статусе» ў СІЗА.

«Цяпер аб гэтых праблемах нічога невядома, у яго з сукамернікамі нармальныя адносіны. Так, яго пераводзяць перыядычна з камеры ў камеру, цяпер ён сядзіць у двухмясцовай камеры, усё нармальна. Фізічную сілу да яго ў час паслявыбарчых падзей не ўжывалі», — сказаў Мацкевіч і рэзюмаваў, што абарона робіць усё магчымае для яго вызвалення.

Каментары4

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →