Грамадства22

Пасля выступу Ціханоўскай у Еўрапарламенце ўхвалілі рэкамэндацыі па пераглядзе адносінаў ЕС з Беларуссю

Перамовы аб прыярытэтах партнёрства ЕС — Беларусь неабходна прыпыніць да таго часу, пакуль у Беларусі не правядуць новыя, свабодныя і справядлівыя прэзідэнцкія выбары, гаворыцца ў рэкамэндацыях па пераглядзе ЕС адносінаў з Беларуссю, якія прыняў камітэт Еўрапарламента па замежных справах, піша «Свабода».

За прыняцце рэкамендацый прагаласавалі 60 чальцоў камітэта, супраць — 7, устрымаўся — 1, паведамляе прэс-служба ЕП. У дакумэнце адзначаецца, што перагляд адносін з Беларуссю неабходна зрабіць з акцэнтам на тым, як Еўрасаюз можа падтрымаць грамадзянскую супольнасць і народ Беларусі.

У рэкамендацыях адзначаецца, што камітэт:

  • падтрымлівае рашэнне ЕС і краін-чальцоў не прызнаваць вынікі сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі: «Аляксандр Лукашэнка не будзе з'яўляцца законным прэзідэнтам па заканчэнні тэрміну яго цяперашніх паўнамоцтваў 5 лістапада»,
  • падтрымлівае народ Беларусі ў яго законных патрабаваннях новых, свабодных і справядлівых выбараў і настойвае на поўнай адпаведнасці выбарчага працэсу ў Беларусі міжнародным стандартам,
  • прызнае Каардынацыйную раду, ініцыяваную Святланай Ціханоўскай, законным прадстаўніком народа, які патрабуе дэмакратычных зменаў і свабоды ў Беларусі,
  • патрабуе неадкладнага спынення гвалту, жорсткіх рэпрэсій, катаванняў і ціску на мірных дэманстрантаў, а таксама неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў,
  • заклікае Еўрасаюз як мага хутчэй увесці санкцыі ў дачыненні да вялікай групы беларускіх службовых асоб, у тым ліку Лукашэнкі.

Рэкамендацыі таксама тычацца пытанняў эканамічнага і галіновага супрацоўніцтва з Беларуссю, кантактаў паміж людзьмі, атамнай энергетыкі.

Цяпер рэкамэндацыі павінны зацвердзіць на сэсіі Еўрапарламента, а потым накіраваць вярхоўнаму прадстаўніку Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэпу Барэлю, у Еўракамісію і ва ўрады краін-сябраў ЕС.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць