Андрэй Расінскі. Кадры

Вы звяры, панове… «Людзі Х: Расамаха»

Амерыканскія мутанты — сваякі партызанаў з беларускіх лясоў.

posterЛюдзі Х: Расамаха” (X-Men Origins: Wolverine) ЗША – Новая Зеландыя – Аўстралія, 2009, каляровы, 120 хв.
Рэжысёр: Гэвін Гуд
Ролі выконваюць: Г’ю Джэкман, Ліў Шрайбер, Раян Рэйнальдс, Барнэл Бохаск, Сілвэр Фокс, Дэні Г’юстан
Жанр: Комікс-баявік
Адзнака: 6 (з 10)

У далёкім ХІХ стагоддзі падлетак Логан (ён жа Расамаха) забіў кіпцюрамі ўласнага бацьку. З таго часу ён – і ягоны брат Віктар (Шаблязубы) – разам ва ўсіх вайсковых канфліктах. Але пасля таго, як у В’етнаме ваяры, сп’янелыя ад крыві, пачалі забіваць і сваіх – братоў расстралялі (беспаспяхова). З таго часу лёс мутантаў змяніўся: хітры палкоўнік Страйкер прапанаваў ім працаваць на ўрад. Шаблязубы знайшоў асалоду ў злачынных акцыях, а Расамаха вырашыў адысці ад карніцкіх спраў. Але звярынае мінулае так проста не адпускае…

Коміксная карціна Гэвіна Гуда прадказальная, як гамбургер у супермаркеце. Ашаламляльныя бойкі з кіпцюрамі, скокамі, гелікоптэрам, балет з шаблямі – і вочы, што спапяляюць. Страляніна – і спыненыя кулі; лабараторыя падступных вайскоўцаў – і гнюсныя эксперыменты.

Такія стужкі глядзяць не дзеля навізны. Заўзятары шукаюць у фільме старых герояў. Гамбіт – карцёжны махляр з чароўнымі здольнасцямі; мутанціха Фрост (з дыямантава-ледзяной скурай).

Расамаха – тлумачыцца як і адкуль у яго сталёвыя кіпцюры (актор Г’ю Джэкман дзеля гэтага нат аголеным бегае).

Але праграмаваную стужку можна прачытаць і нясумна. Ліў Шрайбер (Шаблязубы) – намякае на подзвігі іншага свайго героя – Зуса Бельскага, які партызаніў ў беларускіх лясах (і таксама не вылучаўся вытанчанымі манерамі). (Так і бачыш брацікаў на падрыве цягнікоў!) Г’ю Джэкман – канадскі змагар з амерыканскім імперыялізмам (і духоўны сваяк кашмармэйкера Дэвіда Кронэнберга). А пра ўсіх мутантаў некалі казала яшчэ адна недабітая кінагераіня: “Вы звяры, панове…”

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну2

У Барысаве жанчына кінулася з моста ў ваду5

Гадзіннік Дзяніса Кучынскага сапраўды каштуе $430 тысяч? Расследавальнікі прамахнуліся ў дзесяць тысяч разоў42

«Каханы мой чалавек». Падрабязнасці трагедыі ў Брэсце, дзе забілі 35‑гадовую жанчыну і яе маці3

«Паспела адвесці вазок з дзіцем убок»: мінчанка распавяла пра напад алабая9

Азараў расказаў сваю версію «справы BYPOL», па якой трое беларусаў атрымалі ад 17 да 25 гадоў7

У нямецкім горадзе паставілі велізарнага сатану. Шмат каму гэта не спадабалася7

Беларуска, якая знікла ў Швейцарыі, выйшла на сувязь

У Беларусі хочуць перанесці тэрміны падачы дэкларацый і аплаты падаткаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць