Грамадства11

Неслі прынтары, паперу. Смаргонцы падтрымалі прадпрымальніка Улана, у якога канфіскавалі тэхніку па справе аб паклёпе

Фота з фэйсбука

Смаргонец Рамуальд Улан — прыватны прадпрымальнік, які аказвае паслугі друку. Таксама ён былы выдавец і заснавальнік «Новай газеты Смаргоні» (1996-2005). У рамках крымінальнай справы па артыкуле 188 КК (Паклёп) 26 верасня ў яго дома і ў офісе прайшлі ператрусы, канфіскавалі неабходную для працы аргтэхніку, тэлефоны. Аднак неабыякавыя смаргонцы дапамаглі свайму прадпрымальніку, піша «Рэгіяльнальная газета».

— Так, у горадзе з’явіліся ўлёткі. У іх — інфармацыя пра некалькіх смаргонскіх міліцыянераў і аднаго чыноўніка. Я ўбачыў улёткі ў некалькіх месцах горада, сфатаграфаваў іх і размясціў у гарадскім пабліку «УКантакце». Цяпер мяне абвінавачваюць у апублікаванні непраўдзівых звестак.

А яшчэ падазраюць, што нібыта на абсталяванні Улана друкавалі тыя самыя ўлёткі.

— Я адразу заявіў следчаму, што ўлёткі друкаваліся не на маім абсталяванні, на паліграфе гэта можна пацвердзіць. Мяне не паслухалі. 26 верасня канфіскавалі ўсю тэхніку на працы, у тым ліку каляровыя прынтары, сістэмныя блокі. І яшчэ дома — тэлефоны, планшэт, прынтар.

У роспачы, пазбаўлены тэхнікі, на якой ён зарабляе грошы, прадпрымальнік вечарам у суботу звярнуўся да смаргонцаў, каб дапамаглі з аргтэхнікай, далі пакарыстацца на некаторы час.

— Быў вельмі прыемна здзіўлены, што людзі адгукнуліся на маю просьбу. Да панядзелка ўжо было 90% тэхнікі для працы. Смаргонцы прывозілі, прыносілі прынтары, сістэмныя блокі. Два чалавекі нават прапаноўвалі пералічыць грошы на картку. Для прадпрымальніка, які прывык грошы зарабляць, гэта было нязвыкла. Я, вядома, адмовіўся.

Вельмі ўдзячны сваім смаргонцам за такую падтрымку.

Суразмоўца дадае, што многія кліенты спачуваюць яму. Некаторыя бачылі, як у суботу ў офісе адбываўся ператрус і канфіскацыя.

Да сёння людзі прыносяць у офіс пачкі офіснай паперы, нешта замаўляюць, купляюць, каб падтрымаць Рамуальда Улана.

Па яго словах, дзякуючы дапамозе смаргонцаў, у першы дзень працы пасля вобшуку, даход быў амаль такі, як і ў астатнія дні. Ну можа, крыху меншы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй48

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

Матроса-выратавальніка збілі з-за заўвагі выйсці з вады. «Я яшчэ і вінаваты»4

У цэнтры Баранавічаў пачалі зносіць пасляваенны квартал драўлянай забудовы7

Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі12

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй48

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць