Улада

У Мінску затрымалі 30 удзельнікаў акцыі памяці Захаранкі

Паводле ўдакладненых звестак, у Мінску затрымана каля 30 удзельнікаў акцыі з нагоды 10-годдзя знікнення Юрыя Захаранкі, што прайшла вечарам 7 мая на Кастрычніцкай плошчы.

«Затрыманыя былі дастаўлены ў Цэнтральны РУУС. Потым іх адпускалі без складання пратаколаў», — паведаміла БелаПАН намеснік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Наста Палажанка. Паводле яе слоў, некаторыя актывісты згаджаюцца падпісаць паперу, дзе іх папярэджваюць аб незаконнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях. Тыя, каго няма ў дактыласкапічнай базе МУС, робяць адбіткі пальцаў.

Перад пачаткам акцыі быў затрыманы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Сваё затрыманне ён назваў «адкрытай палітычнай шызафрэніяй».

У акцыі, якая праходзіла на Кастрычніцкай плошчы з 18.00 да 18.35, удзельнічала каля 150 чалавек, у тым ліку апазіцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч, Вінцук Вячорка, Андрэй Саннікаў, Дзмітрый Бандарэнка, Артур Фінькевіч, Сяргей Скрабец.

Акцыя была прысвечаная памяці былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, які прапаў без вестак 7 мая 1999 года. Яе ўдзельнікі сталі ланцужком уздоўж праспекта Незалежнасці з бел‑чырвона‑белымі сцягамі, партрэтамі Ю.Захаранкі і затрыманага прадпрымальніка з Ваўкавыска Мікалая Аўтуховіча, які знаходзіцца ў следчым ізалятары па вуліцы Валадарскага і абвясціў галадоўку пратэсту. Удзельнікі акцыі скандзіравалі лозунгі «Жыве Беларусь!», «Свабода!», «Свабоду палітвязням!».

Насупраць іх, таксама ланцугом, сталі байцы міліцэйскага спецназа. Яны не давалі ўдзельнікам акцыі набліжацца да прыдарожнай часткі.

Каментары

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3518

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

Сям’я школьніка з Баранавічаў два гады спрабуе спыніць ягоны булінг у школе3

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

Асятровы Месяц сёлета супадзе з зацьменнем і пачырванее

Легендарны баксёр Тэрэнс Кроўфард падарыў Уладзіміру Зяленскаму шчанюка. Яго радавод і мянушка нясуць глыбокі сэнс1

Памерла легенда кантры-музыкі Долі Партан2

«Хто сёння табе гарантуе, што пройдзеш кантроль?» Як беларусы дабіраюцца з Польшчы на радзіму праз Грузію і Расію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3518

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць