Дзяржаўныя прапагандысты хваляць Васкрасенскага: Ён зрабіў усіх, але быў проста знішчаны ў СМІ і каментарах

Юрыю Васкрасенскаму была прысвечаная частка праграмы «Клуб рэдактараў» на Беларусь-1.
Іван Эйсмант: Васкрасенскі — адзіны чалавек, які на гэты момант публічна выступае за дыялог. І ён быў проста знішчаны. Прычым няхай сабе ў каментарах у тэлеграм-каналах, да гэтага мы ўсе прывыклі. Але з якой з’едлівасцю, з якой пагардай пра яго пісалі так званыя прапагандысцкія СМІ: «Лялькаводы. Для чаго КДБ дазволіў Васкрасенскаму вяшчаць ад імя Лукашэнкі?», «КДБ убачыў ува мне агромністы патэнцыял»… Які гэта будзе дыялог?
Дзмітрый Жук: У іх трэсліся рукі ад таго, што Васкрасенскі іх узяў — і зрабіў. І цяпер яны не настолькі цікавыя, як Васкрасенскі. І для рэальнай палітыкі, і для аўдыторыі.
Чытайце таксама: «КДБ убачыў ува мне велізарны патэнцыял». Вялікая гутарка з Юрыем Васкрасенскім пра сустрэчу палітвязняў з Лукашэнкам
-
СМІ замяняюць беларусам дзяржаву. І інакш пакуль не будзе
-
Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод
-
Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
Каментары