Грамадства

У гомельскай ВНУ дэкан факультэта адмовіўся караць студэнтаў за палітычную пазіцыю

У гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя Сухога дэкан аднаго з факультэтаў пазбавіўся пасады за тое, што адмовіўся выносіць дысцыплінарныя спагнанні студэнтам, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэстаў, піша Tut.by.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Уладзімір Лук'яненка ва ўніверсітэце працуе амаль 10 гадоў. Шэсць з іх быў намеснікам дэкана факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм. Сем месяцаў таму перайшоў на пасаду дэкана, у мінулы панядзелак жа гэтай пасады пазбавіўся.

Як распавёў Tut.by экс-дэкан, ва ўніверсітэт прыйшоў ліст ад уладаў з просьбай да адміністрацыі правесці прафілактычную працу са студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта, якія раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 23.34 КаАП. Да ліста прыкладаліся два спісы. Адзін — з прозвішчамі сямі студэнтаў і магістрантаў (чацвёра з іх вучацца на факультэце Уладзіміра Лук'яненкі), другі — з прозвішчамі супрацоўнікаў і выкладчыкаў ВНУ. З лістом дэкана ў адміністрацыі азнаёмілі пад подпіс, а вусна, кажа ён, папрасілі вынесці студэнтам са спісу заўвагу або вымову.

Лук'яненка адмовіўся.

— Згодна з дзеючымі ва ўніверсітэце Правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, дысцыплінарнае спагнанне могуць вынесці і за адзін прапушчаны з важкіх прычын занятак. Гэта значыць механізм можа быць такі: цяпер — заўвага, потым за любы прагул — вымова, а далей ужо адлічэнне, — тлумачыць Лук'яненка.

У мінулы панядзелак яго зноў выклікалі да рэктара і далі час выканаць указанне адміністрацыі — да серады. Але Уладзімір Алегавіч, кажа, зноў адказаў адмовай, патлумачыўшы, што лічыць указанне незаконным.

У гэты ж дзень дэкан напісаў заяву: папрасіў перавесці яго на пасаду дацэнта кафедры. Аб сваім рашэнні Уладзімір не шкадуе.

— Пасля таго, што ў нас пачало адбывацца ў краіне са жніўня, вельмі складана ніяк на гэта не рэагаваць. Як можна рабіць выгляд, што нічога не адбылося, што нікога не збівалі, нікога не катавалі, ніхто не загінуў, ніхто не скраў у людзей іх галасы? Адразу пасля выбараў мы абмяркоўвалі з жонкай, што ёсць рэчы, якія я дакладна не стану рабіць, нават калі ад гэтага будзе залежыць, ці застануся я працаваць альбо не. У нас растуць дзеці, як ім далей глядзець у вочы, што ім казаць, калі яны будуць пытацца пра гэта няпросты час?

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе19

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Радаслаў Сікорскі спадзяецца, што вызваленне Пачобута адкрые новы этап у польска-беларускіх адносінах10

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай21

Былы міністр замежных спраў Алейнік атрымаў новую пасаду

Гандляры адзеннем, супрацоўнікі аграсэрвісу і КДБ. Хто працуе ў арганізацыі, адказнай за ядзерны могільнік у Беларусі?2

Па вуліцах цяклі патокі палаючай нафты. Апакаліптычныя кадры з Туапсэ, дзе ўкраінцы нанеслі ўдар па НПЗ21

Стала вядома, якое крутое піке зрабіла кар'ера Ігара Бузоўскага 4

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка2

Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе19

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць