Здароўе

Лукашэнка паабяцаў, што кожны ахвотны атрымае доступ да вакцыны ад каранавіруса

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях распрацоўкі супрацьвірусных вакцын і лакалізацыі вытворчасці замежных вакцын, піша БелТА.

Паводле слоў Лукашэнкі, каб правесці маштабную вакцынацыю ад COVID-19, Беларусь можа пайсці двума шляхамі.

Першы заключаецца ў распрацоўцы ўласных вакцын. «Ёсць навукоўцы, ёсць напрацоўкі, ёсць школа — трэба гэтым займацца. На што выйдзем, я вас хачу сёння паслухаць, каб дарма не траціць грошы. Таму уласнымі беларускімі вакцынамі будзем займацца», - падкрэсліў ён.

Лукашэнка адзначыў, што вытворчасць імуналагічных прэпаратаў такога ўзроўню — абсалютна новая для Беларусі задача. «Ёсць пэўны патэнцыял і ў Міністэрстве аховы здароўя, і ў Акадэміі навук. Як мне дакладваюць, на вырашэнне гэтай задачы ўжо нацэленыя вядучыя супрацоўнікі і навукоўцы ў сферах вірусалогіі, імуналогіі, генетыкі, клетачнай інжынерыі», - распавёў ён.

Другі падыход заключаецца ў лакалізацыі вытворчасці замежных распрацовак. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, якія ўжо вывучаныя і прапрацаваныя абставіны — тэрміны, аб'ёмы, крыніцы фінансавання і перспектыўныя магчымасці, а таксама на якім этапе сумесны праект холдынгу «Белфармпрам» і Расійскага нацыянальнага даследчага цэнтра імя Гамалеі.

«Незалежна ад таго, ці выйдзем мы на вытворчасць вакцыны ў разумныя тэрміны, ці не, хачу, каб грамадства ведала: краіна будзе забяспечаная вакцынай, і кожны ахвотны зможа мець да яе свабодны доступ», - заявіў Лукашэнка.

***

Учора павадамлялася, што вакцынацыя ў Беларусі расійскім «Спадарожнікам V» пачнецца ў студзені. Міністр Піневіч заявіў у панядзелак, што на першым этапе вакцынацыі будуць падлягаць медыцынскія работнікі, настаўнікі, работнікі гандлю і іншых сфер, вымушаныя ў сілу прафесіі кантактаваць з вялікай колькасцю людзей. Вакцыну яны атрымаюць бясплатна.

У ЗША, Вялікабрытаніі і Расіі вакцынацыя ва ўсю ідзе. У краінах ЕС яна павінна пачацца 27 снежня. Там будуць прышчапляць вакцынай BioN_Tech/Pfizer (вытворчасць Нямеччына/ЗША), а затым, магчыма, Moderna (ЗША) і шэрагам іншых вакцын.

Каментары

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай5

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

Статкевіч асудзіў паводзіны трох былых палітвязняў. Здаецца, гэта Пратасевіч, Вольга Лойка і Наста Лойка28

Колькі ў Беларусі жыве ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны?7

Ветэрынар уцёк ад размеркавання ў Грузію, але вярнуўся ў Беларусь памяняць пашпарт17

Новы спосаб выкарыстання кур’ераў: забіраць на пошце скрынкі з абуткам2

«Мы будзем кантраляваць Маскву». Былы віцэ-прэм'ер Чачні заявіў, што мусульмане гатовыя ўзяць уладу ў Расіі26

У Гродне ў двары дома нехта паставіў аграмадны намёт ФОТАФАКТ

Ці трэба плаціць падатак за катоў? Беларуска распавяла пра нечаканы візіт міліцыі13

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай5

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць