Эканоміка

Інфляцыя па выніках года складзе 6—7%, але ва ўрадзе гэта лічаць дасягненнем

Інфляцыя ў Беларусі па выніках 2020 года складзецца ў межах 6-7%. Такі прагноз зрабіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на БТ, паведамляе БелТА.

Галоўчанка звярнуў увагу, што гэты паказчык большы за мэтавыя 5%. «Але я лічу, у цяперашніх умовах гэта не столькі недапрацоўка, колькі, можа быць, нават дасягненне, што ўдалося не выпусціць (інфляцыю) у больш высокі калідор», — адзначыў ён.

Прэм'ер-міністр таксама распавёў, што пералік сацыяльна значных тавараў у 2021 годзе будзе пашыраны, у гэтым спісе будзе больш за 70 пазіцый. «Гэта тыя тавары, па якіх насельніцтва адчувае на сабе рост цэн», — удакладніў Галоўчанка.

Разам з тым, ва ўрадзе ўсведамляюць, што калі ўсталяваць цэны, па якіх нявыгадна прадаваць тавар, то прадукт знікне з рынку. «Урад будзе ўсімі рынкавымі спосабамі рэгуляваць, каб не дапусціць неабгрунтаванага росту цэн на гэтыя пазіцыі», — сказаў кіраўнік урада.

Каментары

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала6

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

Мінпрыроды праверыла «Дукорскі маёнтак» і знайшло ў ім парушэнні2

Паміж Бабруйскам і Магілёвам на трасу ўпаў дуб і заблакаваў увесь рух

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі7

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала6

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць