Грамадства

З 1 студзеня на 10% падаражэе электрычнасць

З 1 студзеня павысяць тарыфы на электраэнергію — прычым як для тых, у каго газавыя пліты, так і для тых, у каго электрычныя. Рост складзе ў сярэднім каля 10%.

Для тых, у каго газавыя пліты, тарыф вырасце да 0,2092 рубля за кВт·г (цяпер — 0,1901 рубля), для тых, у каго электрычныя — да 0,1778 рубля за кВт·г (цяпер — 0,1616 рубля). Гэта значыць, рост складзе каля 10%.

У Беларусі яшчэ ў 2019 годзе адмянілі ліміты на электраэнергію па аб'ёмах спажывання. Гэта значыць, што незалежна ад таго, колькі кВт*г чалавек спажывае — 150, 250 або больш, ён плаціць за іх па адным тарыфе, нагадвае Tut.by.

Таксама існуюць тарыфы на электраэнергію па часе сутак.

Для тых кватэр, у якіх ўстаноўлена электрапліта, тарыф па двух часовых перыядах з 1 студзеня вырасце ў сярэднім на 10%: з 22.00 да 17.00 — да 0,1245 рубля за кВт*г (цяпер — 0,1131 рубля), з 17.00 да 22.00 - да 0,3556 рубля за кВт*г (цяпер — 0,3232 рубля). 

Тарыф на электраэнергію па трох часавых перыядах (гаворка пра кватэры з электраплітамі) з 1 студзеня будзе складаць: з 23.00 да 6.00 — 0,1067 рубля за кВт·г (цяпер — 0,097 рубля), з 17.00 да 23.00 — 0,32 рубля (цяпер — 0,2909 рубля), астатні час сутак — 0,1245 рубля (цяпер — 0,1131 рубля). Гэта значыць, ноччу электрычнасць танней за ўсё пры гэтым варыянце. Можна выбраць тарыф на сваё меркаванне.

Вырастуць таксама тарыфы для кватэр з газавымі плітамі па часе сутак па гадзінных перыядах. Тарыф па двух гадзінных перыядах з 1 студзеня павялічыцца: з 22.00 да 17.00 — да 0,1464 рубля за кВт·г( цяпер-0,1331 рубля), з 17.00 да 22.00 — да 0,4184 рубля за кВт·г (цяпер — 0,3802 рубля). Тарыф па трох гадзінных перыядах з 1 студзеня будзе складаць: з 23.00 да 6.00 — 0,1255 рубля за кВт·г (цяпер — 0,1141 рубля), з 17.00 да 23.00 — 0,3766 рубля (цяпер — 0,3422 рубля), астатні час сутак — 0,1464 рубля (цяпер — 0,1331 рубля).

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні26

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

Ільхам Аліеў расказаў пра патаемную расійска-нямецкую сустрэчу ў Баку5

У Маскве знайшлі павешаным былога кіраўніка тэрмінала аэрапорта «Шарамеццева», праз які вылятаў у свой апошні палёт Прыгожын7

Чатыры сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі: эксперты ацанілі імавернасць кожнага з іх 22

Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва26

Паліцэйскі ведаў, што Расія не выдае сваіх грамадзян, але вымагаў $22 тысячы ў забойцы, які баяўся экстрадыцыі ў Беларусь1

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі20

Адна на 15 мільёнаў цяжарнасцей. У Аўстраліі нарадзіліся рэдкія аднаяйцавыя чацвярняты6

«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні26

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць