Культура

«Беларускія шахматы» — актуальная гульня з нацыянальным бэкграўндам

IT-кампанія PRAS запусціла «Беларускія шахматы». Каманда працавала над інтэлектуальна-патрыятычнай гульнёй 10 гадоў і, так атрымалася, прэзентавала праект у самую доўгую ноч самага няпростага года. Згуляць партыю можна афлайн ці анлайн.

Вядома, што беларусы захапляліся шахматамі яшчэ да таго, як тое стала мэйнстрымам (дзякуй, Netflix): аб гэтым сведчаць знаходкі часоў Полацкага і Тураўскага княстваў. І гэта факт, што больш за ўсё шахматных фігурак Усходняй Еўропы знойдзена менавіта на тэрыторыі Беларусі, а самая старая фігурка — на Менскім гарадзішчы.

Напрыканцы 1990-х гадоў прафесар Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэта Аляксандр Астроўскі прыдумаў шахматы на базе класічных, з істотным паглыбленнем сюжэта, а ў 2010-м дырэктар PRAS Мікалай Тамашэвіч дапрацаваў правілы гэтай гульні: у яе былі даданыя палітычныя ды культурныя адметнасці з гісторыі Беларусі і ўсёй Усходняй Еўропы, адроджаны старажытныя назвы фігур: Князь, Гетман, Вершнік, Гармата, Ратнік. Цікава, што мэта ў гульні — не забіць Князя, а здабыць уладу.

Мікалай Тамашэвіч, аўтар ідэі, кіраўнік праекта: «Новы від шахмат заснаваны на гістарычных асаблівасцях Беларусі, краіне, дзе пасада князёў была выбарнай. Уладар краіны выбіраўся, як правіла, на ўсё жыццё, але пры гэтым шляхта магла выказаць афіцыйны недавер канкрэтнай асобе і змяніць яе. У сваю чаргу князь павінен быў альбо выстаяць, альбо сысці.

Менавіта такія акалічнасці далі прынцыпова новую мэту «Беларускіх шахмат» у параўнанні з класічнымі. За кошт новай мэты гульні мяняецца асноўная стратэгія і тактыка: цяпер гульцы намагаюцца не знішчыць адно аднаго, але заняць у межах правілаў Трон — сімвал вышэйшай улады. Прычым у «Беларускіх шахматах» гэта можна зрабіць без крыві і забойстваў (ёсць верагоднасць перамогі пры мінімальных стратах).

Адметна, што работа над праектам доўжылася дзесяць год, а вынік прыйшоўся на дастаткова складаную палітычную сітуацыю ў краіне. І калі пагадзіцца з выслоўем, што гісторыя развіваецца па спіралі, то «Беларускія шахматы» можна назваць сённяшнім сімулятарам пераходу ўлады. Мэта зразумелая, правілы ёсць, дыялогу не прадугледжваецца — трэба проста разумна хадзіць адпаведнымі фігурамі і пралічваць хады суперніка».

У межах праекта былі распрацаваныя камп'ютарная гульня для Windows, дзе можна пазмагацца са штучным інтэлектам і падчас гульні вывучыць правілы, а таксама дзве афлайн-версіі новых шахмат (прыгожыя!).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было6

Замест заяўленых шматдзетных сем'яў у новабудоўлю ў Мінску засяляюць ахоўнікаў Лукашэнкі19

Назвалі дату адкрыцця новага моста цераз Прыпяць2

Людзі на паўночнай Чарнігаўшчыне: У нас няма нянавісці да беларусаў, мы з імі перамяшаныя. А да Расіі ёсць8

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі2

Арабскага рускамоўнага блогера нібыта хацелі забіць у Беларусі два браты-шыіты4

МТС мяняе кошт сваіх паслуг1

Стала вядома пра стан Джо Байдэна, які змагаецца з ракам3

У Краснаярскім краі на вяселлі выбухнула бойка. Жаніх у магіле, забойца — на «СВА»18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць