Улада22

КДБ не здаецца

Вынікі сённяшняга суду: часопіс ARCHE накіраваны на экспертызу ў Інстытут нацыянальнай бяспекі.

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Брэста адбыўся паўторны разгляд "Справы часопіса ARCHE"».

На просьбу пазоўніка - упраўлення КДБ па Брэцскай вобласці - суд папярэдне перанесены на 25 чэрвеня (14:00).

Пазоўнік папрасіў правесці экспертызу артыкулаў, змешчаных у №7‑8’2008 ARCHE, на прадмет утрымання ў ім матэрыялаў экстрэміцскага зместу Інстытутам нацыянальнай бяспекі і Інфармацыйна‑аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта.

Суд задаволіў хадайніцтва. "Нарэшце зроблена тое, што мусіла быць зроблена на самым пачатку, — кажа галоўны рэдактар ARCHE Валер Булгакаў. — Праўда, мы не бачылі, як сфармуляваны ліст у дзве гэтыя ўстановы. Прадстаўнік КДБ, які прысутнічаў на судзе, яго не прадставіў". Адвакат Павал Сапелка усумніўся, ці ўвогуле Інстытут нацыянальнай бяспекі і Інфармацыйна‑аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта правамоцныя рабіць такія экспертызы.

Паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме. Гэта было матывавана тым, што на працэсе "закранаюцца інтарэсы беларускай дзяржавы".

***

Нагадаем, што 7 мая ў абласным судзе Брэста адбыўся разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста аб прызнанні шэрагу публікацый у № 7—8 недзяржаўнага інтэлектуальнага часопіса «Arche» «экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню». Справа тады была вернута на паўторны разгляд у суд Маскоўскага раёна Брэста.

25 лютага суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Міранюк задаволіла заяву упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці ад 30 снежня 2008 г. аб прызнанні выдання экстрэмісцкім.

«…Праведзеным аналізам устаноўлена, што ў часопісах утрымліваюцца звесткі, якія дыскрэдытуюць дзейнасць органаў улады і кіравання Рэспублікі Беларусь, узмацняюць сацыяльна‑палітычную напружанасць і супрацьстаянне ў грамадстве, стымулююць здзяйсненне дзеянняў, накіраваных на арганізацыю і ажыццяўленне масавых беспарадкаў, і тым самым ствараюць пагрозу бяспецы Рэспублікі Беларусь», — сцвярджалася ў заяве за подпісам начальніка УКДБ, палкоўніка Леаніда Дзядкова. Меліся на ўвазе артыкулы палітолагаў, прысвечаныя палітычнай сітуацыі ў Беларусі і выбарам 2008 году.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы6

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць