Улада

Падтрымка выйшла бокам

Пакарыстацца плюсамі Ўказу № 148 «Аб неадкладных захадах па падтрымцы прадпрымальніцтва» прадпрымальнікам «Аквабелу» давялося толькі некалькі месяцаў. Піша Тацяна Гацура.

Пакарыстацца плюсамі Ўказу № 148 «Аб неадкладных захадах па падтрымцы прадпрымальніцтва» прадпрымальнікам «Аквабелу» давялося толькі некалькі месяцаў. Піша Тацяна Гацура.

1 ліпеня каля ўваходу ў «Аквабел» сабралася некалькі дзясяткаў прадпрымальнікаў, незадаволеных закрыцьцём павільёнаў рынку на рэканструкцыю.

Нягледзячы на адсутнасьць юрыдычных падставаў, прадстаўнікі малога бізнэсу на чале з старшынём РГА «Пэрспэктыва» Анатолем Шумчанкам зьбіраюцца правесьці мітынг на знак пратэсту супраць парушэньня іх правоў.

«Зь юрыдычнага гледзішча мы ня маем ніякіх правоў. Усё робіцца ў рамках закону. Але мы б хацелі, каб гэтае пытаньне было вырашана па-людзку. Усё-такі 400 прадпрымальнікаў застаюцца бязь месца», – кажа А.Шумчанка. З гэтай мэтай узгаданым аб’яднаньнем былі адпраўленыя два лісты прэзыдэнту краіны з заклікам разабрацца.

Пакуль у сытуацыі разьбіралася ўпраўленьне прадпрымальніцтва камітэту эканомікі Менаблвыканкаму. У мінулы чацьвер там прайшлі перамовы з прадстаўнікамі «Аквабелу», куды прадпрымальнікаў не запрасілі. На пытаньне «НН», якія шляхі вырашэньня праблемы прапанаваліся ўладамі, намесьнік дырэктара ЗАТ «Выстаўны цэнтар «Аквабел» Ігар Аляксеенка адказаў стрымана: «Нашыя павільёны зачыняюцца на загад МНС і іншых інстанцыяў. Таму мы запыталіся, хто будзе несьці адказнасьць, калі што-небудзь на іх тэрыторыі здарыцца. Як бы не наўпрост, але была прапанова здаць прадпрымальнікам гэтыя плошчы самім выканкамам у субарэнду».

Сп.Аляксеенка таксама паказаў дакумэнты, згодна зь якімі зачыняюцца 197 гандлёвых аб’ектаў (а не 400), а таксама Пастанову №49 дзяржаўнага пажарнага нагляду ад 16 траўня, на якую спасылаўся ў размове пра прычыны закрыцьця рынку. На наступны ж дзень арандатары атрымалі паведамленьне. Акрамя звестак пра тое, што новыя дамовы арэнды з 1 ліпеня на былыя месяцы заключацца ня будуць, прадпрымальнікам абвяшчалі і новыя арэндныя стаўкі з 1 красавіка – 17–19 эўра. Такім чынам, пакарыстацца прывабнай часткай Указу №148 «Аб неадкладных захадах па падтрымцы прадпрымальніцтва» прадпрымальнікам «Аквабелу» давялося некалькі месяцаў.

Але менавіта гэта дакумэнт лічыцца незалежнымі экспэртамі прычынай закрыцьця павільёнаў. Тым больш што рашэньне пра закрыцьцё гандлёвых плошчаў кіраўніцтвам «Аквабелу» было прынята яшчэ 5 сакавіка, да пастановы пажарнага нагляду. «Арэндная плата – не галоўная прычына закрыцьця. Але гэтыя абставіны таксама паўплывалі на сытуацыю», – зазначыў сп.Аляксеенка. Паводле яго словаў, яшчэ не вядома, што будзе з гэтымі плошчамі надалей.

Нагадаем, што ўказ прэзыдэнта №148 стаў вынікам стачак вясною 2005 году. Прадпрымальнікі адмаўляліся плаціць ПДВ на ўвезеныя з Расеі тавары. За згоду плаціць ПДВ А.Лукашэнка абяцаў «значна зьнізіць» арэндную плату за гандлёвыя месцы на рынках і выставах. Вядома, што большасьць такіх месцаў належыць прыватнікам, і здавалі іх паводле рынкавых цэнаў – 35 эўра. Акрамя гэтага, паводле чутак, за права арэнды прадпрымальнікі мусілі выдаць арэндадаўцу доўгатэрміновую пазыку – да 40 год. Велічыня пазыкі залежала ад месца і складала ад 3 да 10 тыс. даляраў. Гэта і было своеасаблівай гарантыяй таго, што заўтра ты не апынесься на вуліцы разам зь непрададзеным таварам.

У дзень закрыцьця «Аквабелу» купы нерэалізаванай прадукцыі былі трагедыяй для дзясяткаў жанчын – асноўных работнікаў гэтага бізнэсу. «Паглядзіце на мой тавар. Тут укладзена мінімум 3 тыс. Усё беленькае я прадала, на астатнія рэчы попыт у жніўні–верасьні. Куды я зь імі пайду?» – скардзіцца адна зь іх. Паводле словаў прадстаўнікоў гэтага бізнэсу, у горадзе ўжо даўно ёсьць свае «магнаты», якія здаюць месцы ў субарэнду зусім не па 17 эўра. Тым, хто меў не адну «кропку» збыту, прасьцей – перанясуць свой тавар. Астатнім трэба пачынаць усё наноў. «Я ўжо нічога не хачу, – глытаючы сьлёзы, кажа Валянціна. – Я працавала не апошнім чалавекам на вялікім прадпрыемстве – яно развалілася. Ужо пяць год гандлюю, у мяне дзеці. У меня быў адзін аб’ект, і няма грошай укладаць у новыя месцы. Мы ўсе адсюль карміліся».

Прадпрымальнікі рынку спрабавалі выратаваць свой бізнэс – прапанавалі арэндадаўцу пакінуць стаўкі ранейшымі. Вядома, ім адказалі, што ўжо ня маюць такіх паўнамоцтваў.

На жаль, некаторыя былыя работнікі рынку «Аквабел» вінавацяць у гэткай сытуацыі яго кіраўніцтва, а пасьля дзяржаву. Яны ня бачаць ва ўладальніках ЗАТ тых самых прадпрымальнікаў. І калі прэзыдэнт вырашыў на іх кошт уладкаваць свае ўзаеміны з малым бізнэсам, яны пакуль што маюць права выкарыстоўваць сваю маёмасьць у больш рэнтабэльных праектах.

Каментары

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць