Здарэнні

Выйшаў на волю сын Ніны Багінскай, якога затрымалі за 15 хвілін да Новага года

Знакамітая Ніна Багінская паўдня шукала сына, якога мусілі адпусціць яшчэ ўначы 12 студзеня. Але нарэшце Павел Багінскі на волі і ўжо дома. 

«Мяне затрымалі 31 снежня ў 23:45, — згадвае Павел. — А затрымалі мяне, бо я з маці гуляў па пустынным скверы за «Рыгай», па вуліцы Усходняй. Мне прыпісалі адзіночны пікет са сцягам — якога ў мяне нават не было, яго адабралі сілавікі ў маёй мамы.

Пасля затрымання мяне адвезлі ў Савецкі РАУС. Там я сустрэў Новы год, заначаваў у камеры, раніцай 1 студзеня адправілі мяне на Акрэсціна». 

2 студзеня Паўла судзілі.

«На судзе я казаў, што мне патрэбны абаронца. Суддзя зрабіла перапынак, а пасля сказала: вам самастойна трэба знайсці адваката, заключыць дамову і прыйсці 4 студзеня ў Савецкі суд. Я думаў, мяне адпусцяць, каб я знайшоў адваката, але ж не.

Я застаўся на Акрэсціна, і 4 студзеня быў новы суд. Я папрасіў зноў абаронцу — на судзе прысутнічала мая маці са знаёмай адвакаткай. Я хацеў адразу заключыць дамову з той адвакаткай, тады суддзя зрабіла перапынак, пасля якога перанеслі пасяджэнне на 5 студзеня.

На гэтым пасяджэнні мяне ўжо абараняў адвакат, але ж я ўсё роўна атрымаў 12 сутак па першым пратаколе. Затое другі — па 23.4 — адправілі на дапрацоўку», — расказвае Павел.

Увесь тэрмін ён правёў на Акрэсціна.

12 сутак скончыліся ўначы 12 студзеня. Але ж Паўла Багінскага на волю не выпусцілі.

«Гадзіны за 2 я ў дзяжурнага спытаў: па прысудзе мой тэрмін заканчваецца сёння, мяне адпусцяць?

Адказ быў з кпінамі: «А што, раніцай не маглі спытаць? Як павінна быць, так і будзе».

Але мяне ніхто не адпусціў. Назіралі за мною: кожныя хвілін 15 зазіралі праз акенца, часцей, чым звычайна. Чаму не адпускаюць, мне ніхто не тлумачыў.

Раніцай была праверка, я зноў спытаў: калі мяне адпусцяць? Нагадаў, што 12 сутак скончыліся яшчэ ўчора.

Адказ быў такі: калі не адпускаюць, значыць, суткі яшчэ не скончыліся.

У выніку ў 2 гадзіны мяне ўсё ж раптоўна выпусцілі. Перасядзеў я 14 гадзін. Чаму — не ведаю», — кажа Багінскі.

На ўмовы ён не скардзіцца, кажа, было прымальна.

«Ціску, можна сказаць, таксама не было: хіба грубасць, кпіны з боку супрацоўнікаў».

Цяпер Павел ужо дома. Адпачне і будзе шукаць працу: раней ён працаваў на будоўлі, аб’ект здалі. Цяпер Павел падпрацоўвае рамонтам бытавой тэхнікі.

Каментары

У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся пасажырскі самалёт. 179 чалавек загінулі6

У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся пасажырскі самалёт. 179 чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Памілавалі яшчэ 20 чалавек13

У ЕС уступіў у сілу стандарт пра адзіны раз'ём для зарадкі10

Рэцэпт на выхадныя. Глінтвейн12

У Расіі бацька забіў чатырох малых дзяцей

На наступным тыдні беларусы будуць болей адпачываць, чым працаваць — цэлыя чатыры дні

Халезін паразважаў пра феномен лукашызму: Усе мы здзівімся, як імгненна забудуць пра Лукашэнку26

«З першага ж дня сын вяртаецца дадому пабіты». Беларуска змагаецца з булінгам у польскай школе36

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім12

Прэм'ер Славакіі пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся пасажырскі самалёт. 179 чалавек загінулі6

У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся пасажырскі самалёт. 179 чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →