Грамадства

«Што датычыць Баскава, тут прэзумпцыя невінаватасці». Беларускі бок адказаў Фазэлю

Аргкамітэт па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі 2021 года па выніках сустрэчы з кіраўніком IIHF (Міжнароднай федэрацыі хакея) Рэнэ Фазэлем апублікаваў на сайце Саўміна заяву. Прыводзім яе тэкст цалкам.

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэль (у цэнтры) і кіраўнік беларускага хакея Дзмітрый Баскаў (справа) у віп-ложы на Мінск-арэне. Фота з сацсетак.

«Падчас праведзенага 11 студзеня 2021 года візіту ў Рэспубліку Беларусь Рэнэ Фазэля, прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе (далей — МФХ), прайшла яго сустрэча з кіраўніцтвам арганізацыйнага камітэта па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2021 года.

Падчас гэтай сустрэчы ў адкрытым і канструктыўным ключы абмеркаваныя пытанні падрыхтоўкі да правядзення чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2021 года, адбыўся адкрыты абмен меркаваннямі, у тым ліку па хвалюючых МФХ пытаннях, што тычацца асобных аспектаў сітуацыі ў краіне.

Арганізацыйны камітэт па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2021 года паведамляе, што Рэспубліка Беларусь пацвердзіла сваю гатоўнасць да правядзення дадзенага чэмпіянату. Рэспубліка Беларусь гатовая забяспечыць у поўным аб'ёме ўвесь комплекс неабходных мерапрыемстваў, у тым ліку арганізацыйнага, супрацьэпідэмічнага характару, а таксама забяспечыць бяспеку і камфортнае знаходжанне ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату з улікам рэкамендацый МФХ, якія надышлі.

Адносна пытанняў, паднятых МФХ падчас рабочай сустрэчы з членамі арганізацыйнага камітэта, паведамляем наступнае.

1. Пры арганізацыі чэмпіянату беларускі бок будзе прытрымлівацца рэкамендацый і правілаў, устаноўленых МФХ для правядзення спаборніцтваў з улікам пандэміі COVID-19, а таксама забяспечыць доступ замежным СМІ да акрэдытацыі для асвятлення чэмпіянату і гарантуе стабільную працу сеткі Інтэрнэт.

2. Беларускі бок забяспечыць поўную бяспеку ўдзельнікаў і гледачоў чэмпіянату ў адпаведнасці са сваімі абавязацельствамі, як і для ўсіх іншых міжнародных спартыўных спаборніцтваў, якія праведзеныя і праводзяцца ў Беларусі.

3. Нібыта маючыя месца факты выключэння беларускіх спартоўцаў са зборных каманд і адхілення ад спаборніцтваў за палітычныя погляды беспадстаўныя.

Беларускі бок надасць МФХ усю неабходную фактуру, якая раней неаднаразова накіроўвалася ў МАК і іншыя міжнародныя спартыўныя структуры. Разам з тым сапраўды меліся факты затрымання і прыцягнення да адказнасці асобных спартсменаў за ўдзел у мерапрыемствах, якія парушаюць грамадскі парадак, строга ў рамках беларускага заканадаўства.

4. У частцы прэтэнзій, якія вылучаюцца ў дачыненні да старшыні федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава, беларускі бок зыходзіць з прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці як базавага прававога пастулату, але ў якасці жэсту добрай волі гатовы арганізаваць сустрэчу прадстаўнікоў дысцыплінарнага камітэта МФХ з генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь для азнаямлення з вынікамі праведзеных праверачных мерапрыемстваў у рамках даследчай праверкі.

5. Беларускі бок гатовы да дыялогу як з Латвіяй, суарганізатарам чэмпіянату, так і з любымі іншымі краінамі па пытаннях найлепшага правядзення сумеснага чэмпіянату, а не выкарыстання яго ў якасці інструмента палітычнага ціску на нашу краіну.

6. Увязка правядзення чэмпіянату са зменамі Канстытуцыі, арганізацыяй нейкага «дыялогу» і іншымі ўнутранымі пытаннямі Беларусі сама па сабе абсурдная.

Але паколькі гэтая тэма пастаянна ўкідваецца звонку, беларускі бок інфармуе, што рэальны працэс грамадскага дыялогу ўжо даўно (з кастрычніка 2020 года) запушчаны ў выглядзе створаных дыялогавых пляцовак ва ўсіх рэгіёнах краіны, падчас працы якіх ужо ўнесена каля 4,5 тыс. прапаноў грамадзян, грамадскіх арганізацый і калектываў, а таксама больш за 2 тыс. прапаноў паступіла ад грамадзян у грамадскія прыёмныя па розных аспектах развіцця дзяржавы і грамадства, і гэты працэс працягваецца.

У тым ліку з улікам гэтых прапаноў на Усебеларускім народным сходзе, які пройдзе ў лютым 2021 года, дэлегатамі будуць выпрацоўвацца кірункі грамадска-палітычнага развіцця краіны, уключаючы асноўныя падыходы да змены Канстытуцыі, якія пасля могуць быць прынятыя толькі самім беларускім народам на рэферэндуме.

Беларускія ўлады адкрытыя да любога дыялогу са сваімі грамадзянамі, якія маюць розныя погляды як на канстытуцыйныя пытанні, так і на любыя іншыя аспекты, якія тычацца будучага развіцця краіны, але не на каленях і не ва ўмовах замежнага ціску.

7. Арганізацыйны камітэт па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2021 года разлічвае, што МФХ будзе цвёрда прытрымлівацца прынцыпаў алімпізму, аб'яднаўчай ролі спартыўных спаборніцтваў у інтарэсах усіх аматараў гэтага яркага і мужнага віду спорту, а не ва ўгоду амбіцыям палітычных кан'юнктуршчыкаў».

Каментары

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?11

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Усе навіны →
Усе навіны

У адным з двароў Мінска асфальт паклалі вакол прыпаркаванага аўто ФОТАФАКТ1

Беларуска расказала, навошта выдае ў Канадзе родную літаратуру па-англійску

Сцэнарыста з Барысава будуць судзіць за «заклікі да санкцыяў»3

Былая аўстрыйская міністарка, што танчыла з Пуціным, пераехала ў новы дом пад Разанню з катамі, курамі і качкамі1

Шведская зорка хіп-хопа з мінскага пад'езда. Хто такі Yung Lean3

33 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі7

Іранскія хакеры пераслалі крадзеную інфармацыю са штаба Трампа ў штаб Байдэна — ФБР4

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША1

Стала вядома, як будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» ў Мінску. Там будзе і лабараторыя дронаў ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?11

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Галоўнае
Усе навіны →