Улада77

Кудрын: «Я звярнуў увагу на выступы Лукашэнкі»

Віцэ-прэм’ер Расіі Аляксей Кудрын адказаў на заявы кіраўніка Беларусі.

Віцэ-прэм’ер Расіі Аляксей Кудрын адказаў на заявы кіраўніка Беларусі.

Віце-прэм’ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын лічыць неабгрунтаванымі заявы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які прыраўняў расійскія фінансавыя ўлады да беларускай апазіцыі.

«Я звярнуў увагу на выступы Лукашэнкі. Калі тыя, хто жадае дапамагаць Рэспубліцы Беларусь і жадае збалансаванай і стабільнай эканомікі, прыраўноўваюцца да апазіцыі, то я тады не разумею, што ж патрэбна Рэспубліцы Беларусь», — заявіў Кудрын на брыфінгу журналістам 1 чэрвеня.

Як паведамляе РИА Новости,

віце-прэм’ер нагадаў, што за апошнія паўтара года Расія выдала Беларусі крэдыты на суму каля $3 млрд. Пры гэтым ён адзначыў, што крэдыты прадстаўляліся на пэўных умовах. У прыватнасці, пры вылучэнні чарговага транша да такіх умоваў адносіліся бездэфіцытны бюджэт, замарожванне заробкаў, павышэнне тарыфаў, правядзенне дэвальвацыі.

«Калі мы кажам пра тое, што трэба працягваць пэўныя меры, раптам гэта выклікае такую нечаканую рэакцыю. Нам гэта незразумела. Да ўмоваў эканамічнага характару і крытыкі ўрад Беларусі апынуўся не гатовым», — падкрэсліў Кудрын.

Па яго меркаванні, сённяшняя сітуацыя «яшчэ больш ставіць пытанне пра тое, што такая падтрымка можа апынуцца безвыніковай і неэфектыўнай».

Як раней паведамляў БелаПАН, 28 мая ў Мінску Аляксей Кудрын заявіў журналістам, што Расія адкладае выдзяленне Беларусі чарговай траншы крэдыту ў $500 млн. Па яго словах, выдзяленне транша залежыць ад эканамічнай палітыкі дзяржавы. «Гэта звязана з тым, што ў беларускай эканоміцы ўзмацняюцца дыспрапорцыі і дысбалансы, — патлумачыў Кудрын. — На наш погляд, урад Беларусі прымае недастатковыя меры, каб забяспечыць плацежаздольнасць сваёй эканомікі». У Беларусі, па яго словах,

«ідзе штучнае адцягванне крызісных з’яваў» за кошт «масіраванай крэдытнай падтрымкі».

У пятніцу, 29 мая, на нарадзе ў Мінску па бягучым пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны Лукашэнка запатрабаваў ад ураду «не кланяцца» перад Расіяй, а ісці «шукаць шчасця ў іншым баку планеты».

«Мы ўчора назіралі цікавую сітуацыю, калі прэзідэнт Беларусі сядзіць з Уладзімірам Пуціным і абсалютна на сяброўскай ноце абмяркоўвае пытанні, пачынаючы з прыватных і сканчаючы дзяржаўнымі. І нармальнае ідзе абмеркаванне. А ў гэты час Кудрын дае прэс-канферэнцыю перад паседжаннем саюзнага Саўміна, сутнасць якой — пасеяць паніку ў Беларусі. Ён цалкам кансалідаваўся з нашымі адмарозкамі, якія тут на заходнія грошы вякаюць і пачынаюць нас вучыць працаваць. Калі ў іх такая харошая эканоміка, дык 10% падзення ВУП адкуль? У нас іншая эканоміка, але даем 1,5% росту ВУП», — заявіў Лукашэнка.

БелаПАН

Каментары7

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць