Грамадства

«Перавялі ў камеру з кругласуткавым назіраннем». Ігар Лосік галадае ўжо 39 дзён

За кратамі блогер і палітвязень знаходзіцца з 25 чэрвеня 2020 году — ужо 209 дзён, а галадае з 15 снежня, нагадвае «Радыё Свабода».

«Ігар працягвае галадоўку, — расказаў адвакат палітвязня Дзмітрый Лепрэтар, які наведаў Ігара ў жодзінскім СІЗА 21 студзеня. — Ён выглядае не вельмі добра, але сцвярджае, што адчувае сябе прыкладна так жа, як і мінулы раз. Яго турбуе ціск. Ён змяняецца на працягу дня. Дастаткова сур’ёзна. Ігара перавялі ў новую камеру, гэта здарылася ўчора. Гэта суседняя камера, там тры відэакамэры, яна ўся праглядаецца. У ранейшай камеры Ігара назірання не было. Цяпер Ігар фактычна знаходзіцца пад кругласуткавым відэаназіраннем».

Па словах адваката, 21 студзеня Ігар атрымаў каля 70 лістоў. Ён стараецца адказваць на ўсе, наколькі хапае сілаў. Таксама палітвязень перадае вялікую падзяку святарам, якія выступілі з паручальніцтвамі за яго.

«Ігар таксама ведае пра галадоўкі, якія абвешчаныя ў знак салідарнасці з ім. Ён просіць людзей спыніць іх. Матывуе тым, што яго галадоўка была асабістым выбарам, які прадыктавалі абставіны, у якія Ігар трапіў. Праявіць салідарнасць можна іншымі метадамі, якія не падвяргаюць жыццё небяспецы. Ігар ведае, што такое галадоўка і разумее, што гэта вельмі складана».

Што адбываецца з чалавекам падчас галадоўкі? Расказваюць доктар і беларус, які галадаў на пратэст пяць разоў 

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс19

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў23

Нямецкі эканаміст, які паспяхова прадказаў трох апошніх чэмпіёнаў свету па футболе, зрабіў свае стаўкі на 20264

У Барысаве ўчора атруціліся некалькі дашкольнікаў

Амерыканец, які атрымаў прытулак у Беларусі, вярнуўся ў ЗША11

Што гарыць на базе Балтфлоту ў Кранштаце пасля ўдараў УСУ6

Цнянскае вадасховішча стала дзіўнага колеру. Што здарылася?8

У Тамбоўскай вобласці пад удар беспілотнікаў трапіў завод «Прагрэс»

Лакалізавана месца падзення беспілотніка ў Слуцку2

Былога кіраўніка Беларускага цэнтра акрэдытацыі асудзілі па справе Гаюна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс19

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць