Грамадства

Палітзняволеная Наталля Хершэ галадоўкай дамаглася выканання сваіх патрабаванняў

Як стала вядома «Свабодзе», 18 студзеня зьняволеная Наталья Хершэ абвясьціла галадоўку ў турме. Прычынай стала тое, што ёй перасталі прыходзіць лісты зь мінулага году, расказаў брат Натальлі Генадзь.

19 студзеня Натальля Хершэ напісала афіцыйную заяву на адмову ад харчаваньня. Пасьля гэтага яе перавялі ў камэру зь лепшымі ўмовамі. Цягам трох дзён ёй перадалі 38 лістоў.

Натальля спыніла галадоўку, бо яе патрабаваньні выканалі. Цяпер яна ў добрым настроі, адчувае сябе бадзёра, перадае адвакат зьняволенай.

Грамадзянку Швайцарыі і Беларусі Натальлю Хершэ 7 сьнежня адправілі на два з паловай гады ў калёнію за супраціў міліцыянту. Паводле крымінальнай справы, 19 верасьня Хершэ затрымалі на мітынгу. Падчас затрыманьня Натальля ня выканала патрабаваньня пайсьці ў спэцтранспарт і схапіла 22-гадовага амапаўца Сяргея Кончыка за твар. Сарвала балаклаву, тым самым «сапсавала форменнае абмундзіраваньне» і «нанесла цялесныя траўмы» ў выглядзе драпін. Матэрыяльная шкода за сапсаваньне балаклавы склала ўсяго 1 рубель.

Беларускія праваабаронцы палічылі прысуд непрапарцыйным парушэньню, палітычна матываваным і прызналі Натальлю Хершэ палітычным вязьнем.

Яшчэ адзін беларускі палітвязень, адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і кансультант «Радыё Свабода» Ігар Лосік, працягвае галадоўку пратэсту ўжо 39 дзён. Ён за кратамі з 25 чэрвеня (ужо 209 дзён), галадоўку абвясьціў 15 сьнежня, калі яму выставілі новыя абвінавачаньні — у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. Раней Лосіка абвінавачвалі ў арганізацыі альбо падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Чытайце:

«У Швейцарыі ў яе было цудоўнае жыццё, але яна лічыла, што цяпер мусіць быць на радзіме». Хто такая Наталля Хершэ, якую пасадзілі за сарваную балаклаву

Праваабаронцы прызналі грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ палітвязнем

Што адбываецца з чалавекам падчас галадоўкі? Расказваюць доктар і беларус, які галадаў на пратэст пяць разоў

Каментары

Цяпер чытаюць

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Дагэтуль не магу паверыць». Адну з кватэр улады Беластока выдалі былой палітзняволенай Галіне Дзербыш

Беларусы выклалі фота і суму сваіх закупаў у польскай краме і ўзарвалі Трэдс. Даляцела аж да Казахстана32

«Дзе я, хто я, дзе Беларусь?» Зміцер Дашкевіч паспрабаваў адказаць на эмігранцкія пытанні12

Марыя Шканава заняла 43‑е месца ў слаламе на Алімпіядзе

Сталі вядомыя падрабязнасці ўведзеных Украінай персанальных санкцый супраць Лукашэнкі9

Ганна Гуськова прабілася ў фінал спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы 

Таблічку Украіны на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў несла расіянка2

Былога начальніка ЖЭСа і члена выбаркама асудзілі за палітыку3

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі, які адсудзіў кватэру ў роднай дачкі, расказаў сваю версію гэтай гісторыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць