Свет11

Telegram для расіян не будуць абмяжоўваць «у зоне СВА»

Іронія ў тым, што прычынай блакавання месенджара называлі доступ да перапісак замежных спецслужб.

Улады не будуць запавольваць Telegram «у зоне правядзення СВО», паведаміў кіраўнік Мінлічбы Максут Шадаеў. Выклікана гэта, імаверна, тым, што Telegram стаў асноўным месенджарам для расійскіх вайскоўцаў на вайне супраць Украіны.

«Але мы спадзяёмся, што за нейкі час нашы вайскоўцы змогуць прыстасавацца і перайсці на расійскія сэрвісы», — дадаў Шадаеў.

Іронія сітуацыі ў тым, што прычынай абмежавання месенджара ў РФ сам Шадаеў называў доступ да перапісак замежных спецслужб.

«У нас ёсць прамыя пацвярджэнні з боку праваахоўных органаў, што, на жаль, калі ў пачатку СВА Telegram разглядаўся як дастаткова ананімны сэрвіс, ім карысталіся нашы вайскоўцы, то зараз шмат фактаў, якія пацверджаны нашымі органамі, пра тое, што доступ да перапісак у Telegram маюць замежныя спецслужбы. Калі раней гэта ўсё ж такі насіла эпізадычны характар, то зараз гэта носіць ужо сістэматычны характар», — сказаў Шадаеў.

Каментары1

  • getting
    18.02.2026
    Ну, тут мяч на баку Дурава.

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць