Усяго патроху

Гарадзенскі мясакамбінат будзе выпускаць… медавуху

Напой будуць падаваць у рэстаране турыстычнага комплексу «Гарадзенскі маёнтак» (Каробчыцы, Гродзенскі раён).

ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» першым у Беларусі атрымала ліцэнзію на вытворчасць медавухі — для рэстарана ва ўласным турыстычным комплексе «Гарадзенскі маёнтак» (Каробчыцы, Гродзенскі раён).

Як паведаміў журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Анатоль Грышук, у месяц плануецца выпускаць 2-3 тоны прадукцыі. Яна атрымліваецца метадам халоднага зброджвання мёду, вады і інгрэдыентаў. У меню рэстарана таксама ёсць стравы з дзікіх жывёл, здабытых на паляванні.

Паводле інфармацыі гендырэктара, будаўніцтва аграрна-турыстычнага комплексу было распачата ў 2004 годзе. Цэнтр стылізаваны пад панскі маёнтак XVII ст. з коннаспартыўным клубам. Ён размешчаны за 12 км ад цэнтра Гродна і займае 18 га зямлі з вялікімі і малымі сажалкамі, вальерамі для свойскіх і дзікіх жывёл.

Паводле слоў А.Грышука, месца прызначана для сямейнага адпачынку. 1 чэрвеня адбылося дабрачыннае свята для дзяцей, у якім узялі ўдзел больш як 500 чалавек. На выходныя цэнтр наведваюць 2.000 турыстаў з Беларусі і замежжа, штодзённая выручка складае каля 20 млн. рублёў. 4 чэрвеня цэнтр прымае паслоў еўрапейскіх краін, акрэдытаваных у Літве.

У хуткім часе тут плануецца пабудаваць кафэ з дзіцячым меню, дзіцячую гульнявую пляцоўку, шэсць гасцявых домікаў, кузню, крыты манеж для правядзення конных аўкцыёнаў і спартыўных спаборніцтваў.

Марына Носава, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры9

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

На матчы Лігі чэмпіёнаў фанаты закідалі ўсё поле туалетнай паперай

Учора днём па ўсёй краіне было не вышэй за +10°С

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні21

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я6

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула17

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі3

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры9

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць