Свет

Вялікабрытанія далучыцца да Трансціхаакіянскага партнёрства

Элізабет Трас, міністарка міжнароднага гандлю ў Вялікабрытаніі, сцвярджае, што членства ў Трансціхаакіянскім партнёрстве будзе азначаць ніжэйшыя мыты на віскі і аўтамабілі.

Фота Depositphotos.com

Вялікабрытанія афіцыйна падасць заяўку на ўступленне ў вялікую зону свабоднага гандлю, якая ўключае Аўстралію, Канаду, Японію, Сінгапур і іншыя краіны, паведамляе The Independent. 

Элізабет Трас заявіла, што ў панядзелак Вялікабрытанія папросіць стаць членам Трансціхаакіянскага партнёрства. Перамовы, верагодна, пачнуцца вясной.

Па звестках урада, летась гандаль з краінамі партнёрства абышоўся Вялікабрытаніі ў 111 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў.

Міністэрства міжнароднага гандлю Вялікабрытаніі сцвярджае, што далучэнне да Трансціхаакіянскага партнёрства знізіць пошліны на напоі, прадукты харчавання і аўтамабілі, а таксама пашырыць доступ на рынкі Мексікі, Новай Зеландыі і В’етнама, якія з’яўляюцца членамі партнёрства.

Сярод іншых пераваг таксама больш танныя візы і больш зручныя ўмовы для падарожжаў у краіны Трансціхаакіянскага партнёрства.

Акрамя гэтага, Элізабет Трас адзначыла, што далучэнне да пакта створыць новыя магчымасці для брытанскага бізнэсу, якіх не было, калі Вялікабрытанія знаходзілася ў складзе ЕС.

Прэм'ер-міністр краіны Борыс Джонсан заявіў, што заяўка на ўступленне ў партнёрства «дэманструе імкненне Вялікабрытаніі весці бізнэс на лепшых умовах з нашымі партнёрамі ва ўсім свеце і быць прыхільнікам глабальнага свабоднага гандлю».

Аднак ценявая міністарка міжнароднага гандлю Эмілі Торнберы задалася пытаннем, навошта Вялікабрытанія выйшла з гандлёвага блока ЕС, а цяпер спяшаецца далучыцца да іншай гандлёвай зоны на іншым баку свету без значных грамадскіх кансультацый. «Як і ў выпадку любога гандлёвага пагаднення, перавагі далучэння да Трансціхаакіянскага партнёрства мусяць быць ацэненыя толькі пасля таго, як мы ўбачым прапанаваныя ўмовы», — кажа Торнберы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах20

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам14

СБУ ўкараніла свайго агента ў маскоўскі офіс паплечніка Януковіча, які займаўся шпіянажам для ФСБ1

Важныя змены ў законе аб нерухомасці — яны тычацца рэгістрацыі маёмасці

Берасцейцы ў Гданьску ставяць рэкорды па абароце кантэйнераў1

Стала вядома, калі можна спадзявацца на хуткасную электрычку з Мінска ў аэрапорт1

У Францыі могуць заблакаваць Bluesky і Reddit, а Макрон увогуле за забарону сацсетак для дзяцей4

Гандлёвым сеткам будуць даваць ільготныя крэдыты для перадаплаты за агародніну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах20

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць