Грамадства

Паўтара года хатняй хіміі атрымаў жыхар Дзяржынска за «цынічныя надпісы і малюнак»

У судзе Дзяржынскага раёна другога лютага была разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Андрэя Кавальчука. Яго абвінавацілі па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і па арт. 368 (Абраза прэзідэнта), паведамляюць праваабаронцы.

Згодна з выстаўленым абвінавачваннем, Кавальчук 24 верасня 2020 года прыкладна ў 23 гадзіны 32 хвіліны, знаходзячыся ў грамадскім месцы ў Дзяржынску, з дапамогай балончыка эмалі-аэразоля наўмысна нанёс на секцыю бетоннай агароджы ПУП «Амкадор-ДОМЗ» «цынічныя надпісы і графічны малюнак», чым здзейсніў апаганьванне збудаванняў і прычыніў шкоду прадпрыемству на суму 108,43 рубля. Кавальчука затрымалі 26 верасня. Праз два дні яго вызвалілі.

Андрэй Кавальчук цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым. Таксама матэрыяльны ўрон ён кампенсаваў у поўным аб'ёме.

Кавальчук мае інваліднасць трэцяй групы, непаўналетняе дзіця на ўтрыманні. Да справы былі далучаныя станоўчыя характарыстыкі на абвінавачанага.

У выніку пракурор запрасіў прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1,5 года («хатняя хімія»).

Менавіта такое пакаранне і вынес суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны хацелі б быць дома». Парэшткі лідара АУН Мельніка і яго жонкі перапахавалі ва Украіне5

Названы памер сярэдняга заробку за красавік5

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў15

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў4

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць