Грамадства

Пракурор апратэставаў рашэнне суда аб спыненні справы жыхарак Віцебска за «пікет у лесе»

В.а. пракурора Віцебска Кірыл Дубаў вынес пратэст на рашэнне суда Першамайскага раёна, які 19 студзеня спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні Таццяны Севярынец і Алены Касновай.

spring96.org

Іх вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні ў лесе пад Віцебскам, іх тады затрымалі са скандынаўскімі палкамі для хадзьбы ў лесе.

Суддзя Вераніка Барысава скасавала тую справу праз недаказанасць віны, паведамляе «Віцебская вясна».

«Выснова аб недаказанасці віны згаданых асоб ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння была зробленая заўчасна, без належнага даследавання абставін правапарушэння», — гаворыцца ў пратэсце пракуратуры, накіраваным у Віцебскі абласны суд.

Паводле пракурора Дубава, суддзя мусіла апытаць яшчэ сведак-міліцыянтаў, якія выязджалі ў лес, калі атрымалі «паведамленне аб учыненні правапарушэння» (Мілянцей, Ермаковіч, Барысаў), а таксама астатніх супрацоўнікаў АУС, якія «выбылі па выкліку на месца».

«Падчас даследавання доказаў у справе не выяўлена, хто з супрацоўнікаў АУС знайшоў бел-чырвона-белы сцяг, не ўстаноўленая ягоная прыналежнасць, не знятыя супярэчнасці ў тлумачэннях сведак аб месцы, дзе яго знайшлі, а таксама не знятыя супярэчнасці аб часе і працягласці знаходжання затрыманых на месцы ўчынення адміністрацыйнага правапарушэння», — пералічвае «заганы» суда пракуратура.

Пратэст пракурора мусіць разгледзець абласны суд: альбо адхіліць яго, альбо задаволіць і накіраваць справу Таццяны Севярынец і Алены Касновай на новы разгляд.

Нагадаем, справу 19 студзеня разглядала суддзя Вераніка Барысава. Пасля скасавання справы яна прынесла жанчынам афіцыйныя прабачэнні. 20 студзеня суддзя Уладзімір Царыкаў (суд Кастрычніцкага раёна) з такой жа фармулёўкай («праз недаказанасць віны») спыніў справу яшчэ трох удзельніц так званага «пікета ў лесе» — Раісы Кухто, Людмілы Камінскай і Людмілы Валадкевіч. Але Царыкаў прабачэння не прасіў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях53

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай11

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць