Канапацкай далі слова на тры хвіліны, але вырубілі трансляцыю. Вось што яна сказала
Ганна Канапацкая звярнулася да прэзідыума Усебеларускага народнага сходу з просьбай даць ёй слова. Наталля Качанава дала ёй гэтую магчымасць, але жывую трансляцыю з Палаца Рэспублікі ў гэты момант спынілі. Што ж сказала Ганна Канапацкая — Tut.by даведаўся ў яе.
— Мы ўсе бачым, беларускае грамадства падзелена на дзве часткі. Адна частка — гэта вы, прыхільнікі дзейнай улады, другая частка — гэта мы, яе палітычныя апаненты, — звярнулася яна да дэлегатаў і гасцей УНС.
— Сённяшняе мерапрыемства можна смела назваць «злётам пераможцаў». Так, у гэтым электаральным цыкле вы аказаліся больш моцнымі, згуртаванымі, арганізаванымі. Вас аказалася больш, вам было што губляць, і вы перамаглі, — заявіла экс-кандыдат у прэзідэнты.
Пры гэтым Канапацкая лічыць, што нельга пакінуць без належнай увагі і рэагавання беспрэцэдэнтнае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі ў перыяд падрыхтоўкі, правядзення і завяршэння прэзідэнцкіх выбараў з боку суседніх дзяржаў, у першую чаргу — Расіі. На думку Капапацкай, гэта ўмяшанне прывяло не толькі да эскалацыі супрацьстаяння ўнутры беларускага грамадства, але і мела негатыўныя эканамічныя наступствы на мільярды даляраў.
Каментары