Свет

Microsoft заклікае ЗША абавязаць Facebook і Google плаціць за навіны

Прэзідэнт карпарацыі Microsoft Брэд Сміт заклікае адміністрацыю Байдэна прымяніць у ЗША аўстралійскую норму, згодна з якой Facebook і Google будуць абавязаныя дзяліцца даходамі са СМІ.

Фота Depositphotos.com

Нядаўна Аўстралія заявіла, што збіраецца ўвесці першы ў свеце закон, які абавязвае тэхналагічных гігантаў Facebook і Google плаціць нацыянальным СМІ за публікацыю спасылак на іх матэрыялы на сваіх платформах. Facebook і Google, у сваю чаргу, адхіляюць гэту прапанову. Кампанія Microsoft заявіла, што ЗША варта ўзяць прыклад з Аўстраліі, каб тэхналагічныя кампаніі пачалі дзяліцца даходамі з амерыканскімі СМІ.

Гэта далёка не першы выпадак, калі Microsoft умешваецца ў спрэчкі, што ўзнікаюць у канкурэнтаў. Асабліва калі гаворка ідзе пра галіны, дзе ў канкурэнтаў ёсць перавага перад карпарацыяй. Пошукавая сістэма ад Microsoft Bing значна адстае ад Google па долі рынку. Раней карпарацыя заклікала ўрад да большага кантролю над тэхналогіяй распазнавання твару, а летась падтрымала распрацоўшчыка відэагульняў у спрэчцы з Apple наконт платы ў App Store, паведамляе The Wall Street Journal.

Аўстралійская прапанова цяпер разглядаецца парламенцкім камітэтам. Калі закон будзе прыняты, то верагодна, што іншыя краіны пяроймуць гэты прыклад, што прывядзе да глабальнай трансфармацыі адносін паміж тэхналагічнымі кампаніямі і нацыянальнымі СМІ.

«Злучаныя Штаты павінны падтрымаць прапанову Аўстраліі, якая ўмацоўвае дэмакратыю шляхам патрабавання ад тэхналагічных кампаній падтрымкі свабоднай прэсы», — напісаў Брэд Сміт у сваім блогу на мінулым тыдні.

Адміністрацыя Трампа першапачаткова выступіла супраць гэтай прапановы, бо закон перш за ўсё будзе ўплываць на дзве буйныя амерыканскія кампаніі. Аднак Брэд Сміт заклікае адміністрацыю Байдэна перагледзець гэта рашэнне.

«Урэшце, што дрэннага ў тым, каб кампенсаваць незалежным медыя тое, што атрымліваюць тэхналагічныя кампаніі за іх кантэнт?» — напісаў Брэд Сміт. Хоць Аўстралія не плануе на першых этапах прымяняць закон да Microsoft, прэзідэнт адзначыў, што кампанія гатова ўзяць на сябе новыя абавязацельствы і пачаць дзяліцца даходамі з навіннымі арганізацыямі.

Кіраўнікі Google заявілі, што прапанову Аўстраліі трэба звузіць і прымяніць да новага прадукту пад назвай News Showcase, а не да вынікаў пошукавай сістэмы. News Showcase — гэта панэль навін, якія з’яўляюцца ў сэрвісах Google, пры гэтым кампанія плаціць выданням за гэтыя навіны.

На гэтым тыдні кампанія Google запусціла News Showcase у Вялікабрытаніі і Аргенціне, а раней і ў Аўстраліі, дзе, па словах кампаніі, на новай платформе зарэгістравалася ўжо 7 выданняў. На гэты праект кампанія вылучыла $1 мільярд, каб глабальна распаўсюджваць News Showcase на працягу наступных трох гадоў.

Рашэнне Аўстраліі, а аналагічныя захады абмяркоўваюцца і ў іншых краінах, прадыктаванае жаданнем падтрымаць. СМІ ў сваёй разнастайнасці гэта апора дэмакратыі і грамадскага кантролю. Перацяканне рэкламных даходаў пары глабальных тэхналагічных гігантаў абяскроўлівае СМІ фінансава, аслабляе іх, тады як Гугл, Фэйсбук і падобныя атрымліваюць амаль манапольнае становішча на сусветных рынках.

Беларускія СМІ сутыкаюцца з той самай праблемай: рэклама сыходзіць у інстаграм, фэйсбук і на іншыя такія платформы. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам1

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

90‑гадовую жанчыну ў Паўднёвай Карэі асудзілі за адмыванне грошай ад наркатрафіку сына

«Разбіліся непадалёк ад млына». Што кажуць мясцовыя пра дэльтаплан, які разбіўся ўчора4

«Яна скончана». Трамп заявіў пра завяршэнне вайны з Іранам3

5 самых танных кватэр Мінска. Вы здзівіцеся, што так дорага2

Мужчына выйграў працу Пікаса коштам 1 мільён еўра ў дабрачыннай латарэі, купіўшы латарэйны білет за 100 еўра

Трамп заявіў, што перамовы з Іранам могуць аднавіцца ў бліжэйшыя дні1

Мы моцна недаацэньваем, якую сілу маюць колеры

Пад Мінскам ёсць месца з гароднінай і садавіной у 2‑3 разы таннейшай за крамную1

Арына Сабаленка ў сінім футры стала тварам часопіса Esquire ФОТА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам1

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць