Грамадства

Мікалая Аўтуховіча асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў зьняволеньня

Сёньня суд Кастрычніцкага раёну Горадні прысудзіў Мікалая Аўтуховіча да трох гадоў і шасьці месяцаў зьняволеньня у калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці й з забаронай займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю на пяць гадоў.

Судзьдзя Мікалай Рачынскі цалкам задаволіў патрабаваньні дзяржаўнага абвінаваўцы. Паводле прысуду, Мікалай Аўтуховіч зьняволены на 3 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасьці, а Юры Лявонаў атрымаў турэмны тэрмін на адзін месяц меншы (3 гады і 5 месяцаў), у судовай залі яго ўзялі пад варту. Наш карэспандэнт быў у Кастрычніцкім райсудзе Горадні, дзе праходзіў працэс.

Клетку зь Мікалаем Аўтуховічам ахоўвалі пяцёра міліцыянтаў. І ён пацікавіўся: навошта гэтак узмацнілі ахову, няўжо думаюць, што ён уцячэ? Міліцыянт папярэдзіў прысутных у залі, каб выключылі мабільныя тэлефоны. Але як толькі судзьдзя распачаў чытаньне прысуду, гучна зазваніў тэлефон у міліцэйскага старшыны.

Судзьдзя Мікалай Рачынскі вёў працэс звычайным голасам, але зазначыўшы, што прысуд абвяшчаецца «імем Рэспублікі Беларусь», ён стаў вельмі хутка і ціха чытаць тэкст. І гэта працягвалася адну гадзіну і дзесяць хвілінаў. Мікалай Аўтуховіч сядзеў у клетцы амаль за дзесяць мэтраў ад судзьдзі, ён мусіў сказаць: «Ваша чэсьць, нічога не чуваць». Але нічога не зьмянілася, тады Мікалай Аўтуховіч сеў і паклаў галаву на рукі. Потым стаміліся міліцыянты й абаперліся на клетку. Адзін зь іх абмахваўся фуражкай, нібы веерам, – у залі было задушна.

Мікалай Аўтуховіч, бацька прадпрымальніка, нічога толкам не зразумеў з прачытанага Мікалаем Рачынскім прысуду.

(Бацька Аўтуховіча: ) «Не, я нават ня чуў, колькі далі Мікалаю. Ён што – толькі для сябе чытаў прысуд, ці што? Большасьць нічога не зразумела й ня чула. Мікалай сказаў пра гэта, потым Лявонаў. Усё роўна крыху павысіў голас: ты-ры-ры, ты-ры-ры. Ня ведаю: што далей?»

На судзе быў сьвятар Яўген Красоўскі, ён вылучаўся ў залі сваім аблачэньнем.

(Сьвятар: ) «Я прыехаў на суд, таму што асабіста яго ведаў, хаця няшмат. Ведаў яго, канечне, зь лепшага боку. Мы зь ім сябрамі былі, але паколькі я служыў нават у іншым раёне, то я для свайго храму нават у яго нічога не прасіў, але ведаю, што іншым храмам ён заўжды дапамагаў».

Цяпер Яўген Красоўскі служыць у царкве у Ваўкавыску, дзе Мікалай Аўтуховіч займаўся бізнэсам.

Адвакат Юр’я Лявонава Дзьмітры Барташ лічыць, што прысуд абодвум быў неабгрунтаваны. Ён зазначае, што пазыцыя абароны не была ў поўным аб’ёме ўлічаная судом і не былі абвергнутыя асноўныя пастуляты абароны:

(Адвакат: ) «Што асноўнае? Што, уласна кажучы, дамова аб аказаньні платным паслугаў паміж Лявонавым і Аўтуховічам была законная, адпавядала патрабаваньням заканадаўства, і ня ставіла на мэце пазьбяганьне выплаты падаткаў, а цалкам адпавядала сыстэме дзейнага падаткаабкладаньня».

Дзьмітры Барташ гаворыць, што прысуд будзе абскарджаны і, на ягоную думку, ёсьць шанцы дамагчыся яго адмены.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»21

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»80

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю3

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць