Сабака ў Мінску зашчаміўся ў плоце. На дапамогу прыйшлі ратавальнікі
Здарэнне адбылося сёння раніцай каля дома па адрасе К. Лібкнехта, 66. Ратавальнікам патэлефанаваў відавочца і распавёў пра сітуацыю.

Работнікі МНС, што прыбылі на месца здарэння, дзейнічалі наступным чынам.
Ілля Конанаў з дапамогай гідраўлічнага выратавальнага інструмента расціснуў канструкцыю плота, тым самым даўшы магчымасць сабаку самому пакінуць перашкоду.

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары