Спорт

АНТ пра матч «Дынама» Мінск — СКА: Прадузятасць да народнай каманды не вытрымлівае ніякай крытыкі

У 3-м матчы 1/8 фіналу, што прайшоў 6 сакавіка, хакейнага Кубка Гагарына мінскае «Дынама» ў авертайме саступіла СКА (3:4). Лік у серыі стаў 3:0 на карысць каманды з Санкт-Пецярбурга.

Пасля пераможнай шайбы піцерцаў заўзятары на «Мінск-Арэне» зладзілі абструкцыю арбітрам матчу, якія пакінулі мінчукоў утрох супраць пяцёркі СКА. Пасля чаго на лёд і на лаўку СКА паляцелі бутэлькі.

У рэпартажы АНТ казалася наступнае:

«Гучным скандалам завяршыўся трэці матч плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі паміж мінскім «Дынама» і СКА з Санкт-Пецярбурга. Лёс напружанай сустрэчы вырашыла не майстэрства хакеістаў і тактычныя рашэнні трэнераў — на дапамогу расійскай камандзе прыйшлі суддзі.

Спрэчныя выдаленні былі і ў першых матчах супернікаў — СКА павёў у серыі 2:0. «Дынама» не здавалася і пры падтрымцы амаль 12 тысяч гледачоў — гэта рэкорд сезона ў КХЛ — было блізка да першай перамогі. Саступаючы ў ліку, наш клуб перавёў матч у авертайм — 3:3. У дадатковы час суддзі не заўважылі парушэнне на Шэйне Прынсе, а затым, літаральна адразу ж, двойчы выдалілі гульцоў «Дынама». СКА такім падарункам скарыстаўся — 4:3. Эмоцый пасля гульні не стрымлівалі ні заўзятары, ні трэнеры «Дынама». Прадузятасць да народнай каманды проста не вытрымлівае ніякай крытыкі.

Судзейскія памылкі ў серыі «Дынама» — СКА прызнаюць усе эксперты, у тым ліку і расійскія. Такога адкрытага «сплаву» не заслужылі ні гульцы, ні заўзятары. Тое, што адбылося, нагадвае хамства і перайшло ўсе межы. Але беларускі клуб не здаецца, па гульні мінчане ні ў чым не саступаюць суперніку. Наступны матч серыі каманды правядуць на «Мінск-Арэне» ў панядзелак, пачатак у 17:10. Будзем заўзець за сапраўдны хакей», — гаворыцца ў паведамленні АНТ.

Таксама і ў праектах на «Беларусь 1» выйшлі сюжэты з крытыкай на адрас суддзяў і СКА.

Каментары

Цяпер чытаюць

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць27

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

Курыца стала самым спажываным мясам на планеце1

Абараняць Славянск і Краматорск даручана легендарным генералам Білецкаму і Пракапенку. Які план Украіны?3

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю19

Apple ў верасні збіраецца прэзентаваць першы складны айфон

Каля тысячы турыстаў загінулі ці зніклі без вестак у Непале і Кітаі пасля катастрафічных паводак2

«Не магу вызваліць палітзняволеных, але магу палепшыць жыццё аднаго чалавека». Беларуска расказала, як стала прыёмнай маці

Пенсіянерка распавяла, як пад відам супрацоўнікаў райвыканкама яе ледзь не аблапошылі махляры6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць27

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць