Эканоміка

Беларускія прадпрыемствы вінны мільярд рублёў за энерганосьбіты

Чыноўнікі абнавілі звесткі аб неплацяжах за паліўна-энергетычныя рэсурсы. Амаль усюды па краіне павялічваецца таксічная запазычанасць, піша banki24.by.

«Смеццевыя» даўгі за энерганосьбіты адлюстроўвае пратэрмінаваная крэдыторка за паліўна-энергетычныя рэсурсы. Да 1 лютага гэтая крэдыторка дасягнула 1,103 млрд BYN. Рост у параўнанні з пачаткам года склаў 12,3%.

Для даўгоў за энерганосьбіты ў Беларусі характэрная высокая доля пратэрміноўкі. Вось і на 1 лютага ўдзельная вага таксічных абавязацельстваў прадпрыемстваў-флагманаў склала 20,5%. Гэта значыць, што кожны пяты рубель за пастаўленыя ТЭР не быў вернуты ў тэрмін.

Асноўную частку даўгоў за энерганосьбіты канцэнтравалі арганізацыі Гомельскай (302,7 млн BYN) і Мінскай (263,4 млн BYN) абласцей. Таксама па Мінскай вобласці назіралася самая высокая доля неплацяжоў — аж 57,4%. Самы хуткі рост пратэрміноўкі з пачатку 2021 года адзначаўся па Гродзенскай вобласці — у 2,7 разы да 118,3 млн BYN.

Супастаўленне рэгіянальных і галіновых звестак паказвае, што крыніцай росту доўгу могуць з'яўляцца прадпрыемствы па вытворчасці неметалічных мінеральных прадуктаў. Да такіх у рэгіёне ставяцца цэментавыя, шкляныя і іншыя прадпрыемствы.

Менш за ўсё пратэрмінаваных даўгоў мелі флагманы Брэсцкай вобласці — усяго 49,5 млн BYN. Адносна малы аб'ём таксічнай запазычанасці можа быць звязаны з тым, што гэты рэгіён у найменшай ступені закранула так званая комплексная мадэрнізацыя.

У галіновым разрэзе асноўную частку пратэрміноўкі ўзялі на сябе прамысловасць і сельская гаспадарка — 579,2 і 374,4 млн BYN адпаведна. У прамысловасці даўгі з пачатку года выраслі на 16,2%, у сельскай гаспадарцы — на 9,2%. Доля таксічных абавязацельстваў у прамысловасці склала 16,4%, у сельскай гаспадарцы — 51,2%.

Унутры прамысловасці было некалькі кропак канцэнтрацыі неплацяжоў. У іх лік увайшлі такія галіны, як харчпрам (107,2 млн BYN), дрэваапрацоўка і цэлюлознікі (52,8 млн BYN), вытворцы неметалічных мінеральных прадуктаў (126,7 млн BYN), машынабудаванне (50,2 млн BYN), энергетыка (166,2 млн BYN). Харчпраму ўласцівая вельмі высокая доля праблемных даўгоў за энерганосьбіты. На 1 лютага 2021 года яна дасягнула 96%. Разам з сельскай гаспадаркай харчпрам утварае кластар прадпрыемстваў аграпрамысловага сектара. Яго сумарная пратэрміноўка склала 481,6 млн BYN, або 43,7% ад усіх праблемных даўгоў у рэальным сектары.

Каментары

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць7

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Усе навіны →
Усе навіны

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі11

Падобна, што ў Оршы сёлета «адмянілі» ўгодкі Уладзіміра Караткевіча1

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай22

«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам». Хто пусціў гэтую дэзу?1

Андрэй Пачобут застаецца ў памяшканні камернага тыпу Наваполацкай калоніі1

У Беларусь зноў прыедзе Пуцін8

У смерці дзяўчыны, якую ў Расіі нібыта загрызлі свінні, насамрэч падазраецца чалавек3

У Мінску з'явілася казачна прыгожая навагодняя лакацыя

Двое зняволеных зачалі дзіця, перадаючы сперму праз вентыляцыйную шахту6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць7

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Галоўнае
Усе навіны →