Грамадства

Затрыманы «са зброяй» у Мінску — брат-блізнюк асуджанага і пакаранага смерцю Паўла Селюна

27 сакавіка прэс-служба МУС паведаміла, што ў Мінску каля станцыя метро «Пушкінская» міліцыя затрымала 30-гадовага жыхара Вілейскага раёна, у якога пры сабе была зброя. «У ходзе асабістага дагляду знойдзеныя газавы і сігнальны пісталеты, патроны, лазерная ўказка і нож», — расказалі ў ведамстве. На «пакаяльным відэа» мужчына сцвярджае, што гэты набор яму для таго, каб абараняцца, і сам ён ніколі не ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Актывісты з Вілейкі пазналі затрыманага і паведамілі праваабаронцам, што гэта Андрэй Сялюн — брат-блізнюк асуджанага да смяротнага пакарання ў 2013 годзе Паўла Селюна, піша spring96.org.

Андрэй Сялюн. Скрыншот з відэа МУС

Таксама на «пакаяльным відэа» дэманструюць нібыта на тэлефоне затрыманага падпіскі на «дэкструктыўныя тэлеграм-каналы», тры з якіх — свежыя. Падпіскі на іх датаваныя адным часам — у 12:41. Мужчына сцвярждае, што падпісаны на тэлеграм-каналы [не ўдакладняецца на якія] для таго, «каб сачыць, як склаліся лёсы людзей, якіх рэпрэсавалі». 

«Раней ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Па дадзеным факце высвятляюцца ўсе акалічнасці», — расказалі ў МУС.

Фота з дакументаў Паўла Селюна

12 чэрвеня 2013 Гродзенскі абласны суд прызнаў 23-гадовага студэнта гістфака БДУ Паўла Селюна вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю; крадзеж; здзек з трупаў; крадзеж асабістых дакументаў. Да гэтага малады чалавек не меў судзімасцяў. Свае дзеянні ён патлумачыў рэўнасцю. Забітыя — ягоная жонка і яе каханак, якіх ён застаў у адной кватэры. Паўла прысудзілі да выключнай меры пакарання — расстрэлу. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах5

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Гістарычны пералом: колькасць пажылых людзей у свеце ўпершыню перавысіла колькасць маленькіх дзяцей14

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца10

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах5

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць