Усяго патроху

Ідэолаг Мінабароны пра Другую сусветную: Сярод краін ЕС не было пераможцаў, ім няма чым ганарыцца

Начальнік аддзела ўпраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Дзяніс Фёдараў выказаў пазіцыю ведамства наконт Другой сусветнай вайны, паведамляе БелТА. На яго думку, сярод краін ЕС не было пераможцаў, ім няма чым ганарыцца.

Нагадаем, у склад антыгітлераўскай кааліцыі, акрамя СССР, уваходзілі Францыя, Польшча (члены ЕС), Вялікабрытанія, Данія, Нідэрланды, ЗША, Югаславія і многія іншыя краіны.

«Перагляд гісторыі Другой сусветнай вайны з'яўляецца стратэгічнай і ідэалагічнай задачай заходніх дзяржаў. Бо для іх перамога не можа быць асновай гонару, якая аб'ядноўвае пакаленні, бо сярод краін Еўрасаюза не было краін-пераможцаў. У лепшым выпадку былі вызваленыя, у горшым — саюзнікі Германіі, нейтральныя дзяржавы і проста пераможаныя, якія, па сутнасці, адмовіліся ад барацьбы, дазволілі сябе акупаваць і працавалі на эканоміку Германіі. Таму жыхарам большасці еўрапейскіх краін тут няма чым ганарыцца, яны не перажылі таго, што выпрабавалі народы Савецкага Саюза, якія знаходзіліся на акупаваных тэрыторыях, — сказаў Дзяніс Фёдараў. — Наша гістарычная памяць павінна быць асновай для гонару, які дазволіць аб'ядноўваць усе пакаленні беларускіх грамадзян. І наш святы абавязак — абараніць памяць аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».

«Еўрапейскія эліты хочуць прымусіць нас, нашчадкаў герояў-пераможцаў, адчуваць пачуццё віны за сваіх бацькоў і дзядоў, якія цаной уласнага жыцця забяспечылі мір для чалавецтва. Карэктаваць памяць пра вайну ў патрэбны для сябе бок для еўрапейцаў азначае магчымасць абяліць сябе», — адзначыў ён.

«Перапісванне гісторыі вайны выгадна самой Германіі, бо пры ўмове, што Трэці рэйх і СССР нясуць роўную адказнасць за пачатак вайны, гістарычная віна немцаў становіцца ўжо не такой абсалютнай. Перагляд гісторыі Другой сусветнай вайны выгадны тым, хто супрацоўнічаў з фашысцкімі калабарацыяністамі. У гэтым разе яны не ўдзельнічалі ў генацыдзе ўласнага народа, а змагаліся на баку аднаго з геапалітычных блокаў за свае нацыянальныя ідэалы. Замацоўваючы ж той факт, што СССР з'яўляецца дэ-факта злачыннай дзяржавай, Захад падводзіць аснову для перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны, — падкрэсліў Дзяніс Фёдараў. — Фальсіфікацыя гісторыі выгадная ўсяму Захаду як у цэлым інструмент паслаблення Расіі на міжнароднай арэне, прыніжэння ролі Савецкага Саюза, а адпаведна і дзяржаў постсавецкай прасторы, да якіх адносіцца Беларусь, у перамозе над фашызмам. Канчатковая мэта арганізатараў фальсіфікацыі гісторыі Другой сусветнай вайны — сусветнае панаванне, дыскрэдытацыя Вялікай Перамогі, ператварэнне СССР з краіны-пераможцы ў дзяржаву-агрэсара, з вызваліцеля Еўропы ў яе акупанта».

Каментары

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць