Грамадства

«Гэта не страта, гэта катастрофа». У Брэсце памёр ад каранавіруса загадчык падстанцыі хуткай дапамогі

20 сакавіка падстанцыя хуткай дапамогі «Усход» страціла загадчыка, доктара брыгады інтэнсіўнай тэрапіі Руслана Сахарэвіча. На 43 годзе жыцця пасля непрацяглай хваробы ён памёр у адной з бальніц Брэста, піша 1reg.by

Паводле інфармацыі Tut.by у медыка быў каранавірус.

Павіншаваў са святам і трапіў у рэанімацыю

Шпіталізавалі Руслана Сахарэвіча 20 лютага. На пытанні аб сваім самаадчуванні ён жартаваў і прасіў не хвалявацца за яго. 23 лютага большая частка калектыву зрабіла сюрпрыз кіраўніку: з падарункамі і віншаваннямі прыйшлі да яго бальніцу. Як кажа старшы фельчар Наталля Драневіч, у палаце нават не ўсім хапіла месца.

А раніцай 8 сакавіка загадчык адправіў віншаванні ўсім калегам-жанчынам. Ніхто нават выказаць здагадку не мог, што ўвечары таго ж дня ён апынецца ў цяжкім стане ў рэанімацыі. Не дапамог апарат ШВЛ і моцнадзейныя лекі.

Руслан Сахарэвіч прыйшоў працаваць у хуткую дапамогу ў 2001 годзе адразу пасля інстытута. Працаваў у брыгадзе інтэнсіўнай тэрапіі. Гэта брыгада, якая выязджае на самыя складаныя выпадкі. Па ўспамінах калег, Сахарэвіч у любых сітуацыях захоўваў спакой, дзейнічаў хутка і прафесійна.

У 2018 годзе паспяховага лекара прызначылі загадчыкам падстанцыі.

«Такіх у нас вельмі мала»

Галоўная доктарка Станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Брэста Валянціна Пашкевіч распавяла, што на Руслана Сахарэвіча заўсёды можна было спадзявацца. Ён жыў сваёй працай.

— Да моманту шпіталізацыі ні разу не браў бальнічны. Працаваў на 1,5 стаўкі. Браў і дадатковыя змены, калі трэба было замяшчаць кагосьці. У любы час можна было звярнуцца, і ўсё адно, наколькі моцна Руслан Пятровіч стаміўся — не адмовіць, — распавяла галоўны доктар.

У 2019 годзе Руслана Сахарэвіча ўзнагародзілі Граматай Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя. За практычна 20 гадоў працы ў хуткай дапамогі на медыка не паступіла ніводнай скаргі. Толькі станоўчыя водгукі ад пацыентаў.

Развітацца з Русланам Сахарэвічам прыйшло шмат людзей — калегі, родныя, сябры і нават пацыенты. Брэст страціў вельмі важнага чалавека.

Каментары

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія сілавікі раскрылі падрабязнасці пра падрыхтоўку палітычных забойстваў у Літве. Удзельнічалі і беларусы8

Хакеіст мінскага «Дынама» Віталь Пінчук пайшоў гуляць у НХЛ. Лукашэнка спадзяваўся, што ён не «збяжыць»4

У Польшчы стартавала тая самая спрэчная «гульня Мацкевіча» для беларускіх палітыкаў і актывістаў29

Прадстаўніца Мінздароўя: У Ксюшы з СМА станоўчая дынаміка, яна стала сама сядзець2

Мерц мяркуе, што Украіне ў абмен на шлях у ЕС давядзецца пагадзіцца са стратай тэрыторый22

У Магілёве з'явіцца свая версія мінскай «Пясочніцы»

Беларускі прыхільнік «рускага свету» ледзь не выступіў на канферэнцыі ў Літве. Яго выкраслілі ў апошні момант2

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў131

Yung Lean, шведская зорка з Мінска, зняў жорсткі кліп з неверагодна гіпнатычным танцам. Вам трэба гэта бачыць!16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы23

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць