Культура11

Яшчэ адзін фестываль аўтарскай песні на беларускай зямлі

У вёсцы Перадолы, што на Глыбоччыне, ёсць сядзіба прадпрымальніка з Падсвілля, на якой красуецца «Пагоня» і заўсёды на двары развіваецца бел‑чырвона‑белы сцяг.

У вёсцы Перадолы, што на Глыбоччыне, 13 — 14 чэрвеня адбыўся фестываль аўтарскай песні. Арганізатарамі фестывалю выступілі культурна‑асветніцкі цэнтр імя Драздовіча і рэсурсовы цэнтр «Барміца» ў асобах іх кіраўнікоў Ады Райчонак і Яраслава Берніковіча.

Фестываль праходзіў на сядзібе прадпрымальніка з Падсвілля Мар’яна Місевіча. Ён заўсёды рады прыняць тых, хто любіць родны край, яго гісторыю, мову. Для такіх сустрэч ён адрамантаваў і абсталяваў свой бацькоўскі дом, на якім красуецца «Пагоня», і заўсёды на двары развіваецца бел‑чырвона‑белы сцяг. Унутры дома гаспадар аформіў стэнды, дзе змясціў свой радавод, а таксама радавы герб Місевічаў.

Напачатку надвор’е не спрыяла арганізатарам і выканаўцам. Першую частку мерапрыемства давялося правесці ў доме. Адкрыла фестываль Ада Райчонак. Менавіта ёй належыць найбольшая заслуга ў тым, што гэты фестываль адбыўся.

Першым выступіў мясцовы бард Антон Марговіч. Ён выканаў некалькі песень на словы паэткі з Падсвілля Марыі Баравік. Пасля былі выступленні Касі Камоцкай, Эдуарда Акуліна, Вольгі Акуліч, Андрэя Мельнікава, Леры Сом. Такіх бардаў як Эдуард Акулін і Вольга Акуліч шмат якія гледачы чулі ўпершыню, але па ўсім было відаць, што іх выступленні вельмі спадабаліся. Сярод гасцей на фестывалі прысутнічала Яніна Ермалаева, браслаўчанка, якая зараз жыве ў Швецыі. Яна падзякавала выканаўцам за магчымасць пачуць беларускае слова, распавяла пра зацікаўленасць шведаў Беларуссю.

У заключным слове Ада Райчонак выразіла спадзяванне, што гэты фестываль стане традыцыйным і набудзе такую вядомасць, як «Басовішча», што праходзіць у Польшчы. Яна распавяла, што тыдзень таму была на вяселлі ўнучкі і ні разу не пачула беларускай песні. Хаця амаль усе гэтыя песні ведаюць, але існуе нейкі комплекс, які не дае беларусам спяваць на роднай мове. Вось такія мерапрыемствы і павінны спрыяць таму, каб беларусы не сароміліся сваёй мовы, а з годнасцю ёй карысталіся.

Нарэшце надвор’е злітавалася над удзельнікамі, і другая частка мерапрыемства прайшла ля вогнішча. Да позняй ночы гучалі спевы Андрэя Мельнікава, Касі Камоцкай, Антона Марговіча. Гледачы мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з бардамі.

Канечне, можа і не ўсё было арганізавана так, як хацелася. Але гэта быў першы раз, і ёсць надзея, што надалей гэта стане традыцыяй, і ў наступным годзе кола гледачоў і выканаўцаў значна пашырыцца.

Вось што сказала аб убачаным адна з глядачак, Марыя Сіўко з Глыбокага:

«Першае, што мяне ўразіла, гэта дом і абсталяваныя стэнды ў доме. Тут жыве сапраўдны патрыёт сваёй Айчыны, свайго роду. Бардаўскія песні на беларускай мове я пачула ўпершыню. Як прыемна ўсё бачыць і чуць ужывую — чуць таленавітую паэтку Марыю Баравік і не менш таленавітых артыстаў. Асабліва мяне зачаравалі цудоўныя песні Эдуарда Акуліна. Ён сапраўдны мастак. Голас і музыка зліваліся ў адно цэлае і ўскалыхвалі ў сэрцы і душы самыя патаемныя пачуцці. Вельмі спадабаліся песні Касі Камоцкай, асабліва тыя якія яна спявала ля вогнішча.. Ды ўсё было выдатна, проста здорава.»

Каментары1

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы26

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць