У Мінску сёння працягваюць наносіць дарожную разметку, у тым ліку на праспекце Незалежнасці
Сёння ў сталіцы працягнуць наносіць дарожную разметку на ўчастках праспекта Незалежнасці ад вул. Філімонава да 9-га км, ад вул. Янкі Купалы да вул. Казлова і ад плошчы Перамогі да вул. Каліноўскага, паведамляе ДАІ.
Таксама будуць наносіць разметку на вуліцы Ціміразева ад вул. Клары Цэткін да вул. Арлоўскай і развязкі вул. Арлоўская — праспект Пераможцаў.
ДАІ рэкамендуе ўлічваць інфармацыю пры выбары маршруту руху і быць уважлівымі на гэтых участках дарогі.
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары