Свет

У Крым перакінулі дэсантнікаў Пскоўскай дывізіі

Вайскоўцаў Пскоўскай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў РФ пачалі перакідаць у анэксаваны Крым, піша Радыё Свабода са спасылкай на расійскую дасьледчую групу Conflict Intelligence Team (CIT).

Паведамленьні аб перакіданьні дэсантнікаў паступаюць на фоне павелічэньня расейскай вайсковай прысутнасьці ля межаў з Украінай.

Увечары 10 красавіка на YouTube зьявілася відэа эшалёна з вайсковай тэхнікай, які ноччу праходзіць праз станцыю Ніжнягорская на паўночны ўсход ад Сымфэропаля. Тэхніка на плятформах характэрная для дэсантных частак.

7 красавіка ў TikTok было апублікавана відэа з такой жа тэхнікай на плятформах. У камэнтарах гаворыцца, што яно зьнятае ў Пскове. CIT удалося пацьвердзіць геалякацыю.

«Параўнаўшы парадак гусенічнай тэхнікі на двух відэа, мы прыйшлі да высновы, што ў Пскове быў зьняты той жа эшалён, што і ў Крыме — але яшчэ да таго, як да яго прычапілі пасажырскія вагоны і плятформы з грузавікамі. У Пскове і ваколіцах базуецца 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія — раней мы пісалі аб перакіданьні яе тэхнікі ў Крым, а з таго часу мы і іншыя дасьледчыкі неаднаразова фіксавалі саставы, якія рухаліся з Пскова ў Сымфэропаль», — адзначаюць экспэрты.

Колькасьць цягнікоў з тэхнікай дывізіі дазваляе выказаць здагадку, што ў Крым перакідаюць значную частку тэхнікі і асабовага складу дывізіі. Аднак гэта першы выпадак, калі яе прысутнасьць была заўважаная на поўнач ад Сымфэропаля.

8 красавіка група Conflict Intelligence Team прааналізавала публікацыі ў сацыяльных сетках і прыйшла да высновы, што расейскія войскі сканцэнтраваліся ў палявым лягеры ў Варонескай вобласьці, прыкладна за 250 км ад мяжы. У 2014—2015 гадах лягеры расейскіх вайскоўцаў разьмяшчаліся нашмат бліжэй да мяжы.

Мясцовыя жыхары пісалі, што вайскоўцы разьмясьціліся «ў полі побач з жылымі дамамі». Таксама ёсьць сьведчаньні пра дысьлякацыю расейскіх вайскоўцаў у раёне гораду Астрагоск Варонескай вобласьці (каля 150 км ад мяжы з Украінай).

Расея ў апошнія дні, сьцьвярджаючы, што перакіданьне яе войскаў не нясе нікому пагрозы, адначасова пагражае Ўкраіне «наступствамі» ў выпадку гіпатэтычнага наступу на пазыцыі сэпаратыстаў у Данбасе. Калі Кіеў пачне баявыя дзеяньні ў Данбасе, гэта стане «пачаткам канца Ўкраіны», заявіў намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта РФ Дзьмітры Козак (курыруе постсавецкую прастору).

Паводле яго словаў, Расея будзе вымушаная стаць «на абарону сваіх грамадзян» у залежнасьці ад маштабу канфлікту. У непадкантрольных Украіне раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей ужо некалькі соцень тысячаў чалавек атрымалі расейскія пашпарты (Украіна расейскага грамадзянства гэтых асобаў не прызнае).

Журналісты-дасьледчыкі ўстанавілі, што ў 2014 годзе прынамсі некалькі вайскоўцаў 76-й дывізіі загінулі ў баях супраць украінскіх вайскоўцаў у Данбасе. Расейскія ўлады або адмаўлялі іх гібель, або заяўлялі, што яны загінулі, звольніўшыся з войска ці «сышоўшы ў адпачынак».

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

Архітэктары заклікаюць падрыхтавацца да масавага будаўніцтва з бамбуку2

Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне ўпалі да мінімуму з вясны мінулага года14

За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за 7 беларусаў3

Герхард Шродэр зноў заклікаў не «дэманізаваць» Расію. Яму рэзка адказалі9

На «залатым паўвостраве» ў цэнтры Мінска хочуць знесці велізарны завод і пабудаваць жыллё7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць