Надвор'е

Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е да канца красавіка. У сакавіку бывае цяплей

Учора атмасферны фронт выцесніў за межы Беларусі цёплыя паветраныя масы і гаспадарыць стала халоднае паветра. Мінулай ноччу на асобных метэастанцыях краіны назіраўся мокры снег. У выходныя лепш не стане — паветраныя масы будуць паступаць з акваторыі Нарвежскага мора, паведамілі Tut.by ў Белгідрамеце.

Фота Надзеі Бужан

У суботу кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу -3..+3°С, днём +4..+10°С, у Мінску максімум +7°С, але адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты вецер.

25 красавіка, у нядзелю, мокры снег, дождж. Ноччу -4..+1°С, днём +3..+9°С. Такі тэмпературны фон на 2-5 ніжэйшы за кліматычную норму для гэтых красавіцкіх дзён. У Мінску да +6°С.

Пахаладанне пратрымаецца прынамсі да сярэдзіны наступнага тыдня.

26 красавіка, у панядзелак, днём +3…+9°С, у Мінску да +6°С.

27 красавіка днём +4..+11°С, у Мінску да +7°С.

28 красавіка, у сераду, максімальная днём +12°С, у Мінску да +9°С.

Паводле папярэдняга прагнозу, цяпла не чакацца да канца красавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба41

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Усе навіны →
Усе навіны

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

Дарадца Ціханоўскай паабяцаў дзейнічаць загадзя ў выпадку забароны расіянам турыстычных віз у ЕС41

Музыку для спектакля па Караткевічу ў Купалаўскім тэатры напісаў штучны інтэлект2

Ці можна выжыць у пустыні, п’ючы ўласную мачу?3

Колькі будзе каштаваць навучанне у беларускіх ВНУ ў новым навучальным годзе

Нідэрланды — феномен чэмпіянатаў свету. 16 гадоў без паражэнняў — і ніводнага фіналу6

У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы6

У Беларусі ўжо +30°С

«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба41

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць