Грамадства

У дзяржархіве не знайшлі фота і відэа часоў Другой сусветнай вайны, на якіх акупанты лютуюць пад БЧБ-сцягамі

У фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў не знайшлі фота- і кінадакументаў, дзе людзі з БЧБ-сцягам катуюць і забіваюць. Пра гэта гаворыцца ў адказе з архіва, які атрымаў ваенны эксперт Ягор Лебядок на свой запыт.

Ён адправіў у архіў запыт з просьбай скласці спіс наяўных у архіве фота - і кінадакументаў за перыяд 1939—1946 гадоў з выявай людзей пад бел-чырвона-белым сцягам або гербам «Пагоня», якія ахоўваюць, канваююць, катуюць або забіваюць іншых людзей.

«Паведамляем вам, што ў фондах архіва фота - і кінадакументаў па тэме, якая цікавіць Вас, не выяўлена», — гаворыцца ў адказе архіва, які апублікаваў Лебядок на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Лебядок растлумачыў, што напісаў запыт у архіў, бо падобных фота - і кінадакументаў не сустракаў і раней.

«Ведаю, што ёсць успаміны, фота касак, і дапускаю, што такое магло быць не маштабна — вайна ўсё ж такі, там і свае сваіх страляюць, але кіна - і фотадакументаў пакуль не бачыў», — напісаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць