Грамадства

Пракурор просіць па 6 і 6,5 года для давераных асоб Ціханоўскай з Гомеля

27 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля адбыліся судовыя спрэчкі па крымінальнай справе ў дачыненні да давераных асоб Святланы Ціханоўскай — Таццяны Канеўскай, Юрыя Уласава, Дзмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна. Іх вінавацяць ў «масавых беспарадках і планах па захопе будынкаў», піша spring96.org.

gp.by

Пракурор Дзяніс Мікушаў выказаўся, што віна чатырох жыхароў Гомеля даказана цалкам. Ён запатрабаваў пакараць Юрыя Уласава — 6 з паловай гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна — 6 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Таццяну Канеўскую — 6 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Адвакаты звярталі ўвагу, што няма доказаў абвінавачання ў частцы таго, што абвінавачаныя «спрабавалі вербаваць былых сілавікоў», «планавалі захапіць адміністрацыйныя будынкі». Калі яны размаўлялі з Ціханоўскай пра грошы, то гаворка ішла пра фінансаванне цалкам легальнага пікету, запланаванага на 7 жніўня.

Юрый Уласаў у апошнім слове казаў, што ўсе яго дзеянні не былі злачынствам, а былі накіраваныя толькі на карысць народу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд4

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд4

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць